Абмеркаваньне:Ісус Хрыстос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку


me pueden decir a que pais pertenece esta pagina?

Такі варыянт вымаўленьня, на мой погляд, зьяўляецца палянізмам? Прапаную зрабіць асноўным артыкул Ісус Хрыстос. --yurtsevich 17:50, 15 красавіка 2008 (UTC)

Залежыць ад традыцыі: праваслаўныя выкарыстоўваюць Ісус Хрыстос, каталікі — Езус Хрыстус. Пратэстанты — таксама Езус. Усе варыянты аднолькава беларускія. --zedlik 18:59, 15 красавіка 2008 (UTC)
У такім выпадку можна стварыць перанакіраваньне. Jim 05:02, 16 красавіка 2008 (UTC)
Артыкул Ісус Хрыстос (так сама як і Езус Хрыстос) ужо існуе, зь яго як раз ідзе перанакіраваньне на Езус Хрыстус. --yurtsevich 06:48, 16 красавіка 2008 (UTC)
Я згодзен з фактам, і не маю нічога супраць, існаваньня некалькі варыянтаў вымаўленьня. Так ужо сталася. Але думаю варта вызначыць менавіта больш уласьцівы для беларускай мовы ці больш гістарычна абгрунтаваны варыянт. На дадзены момант больш ужывальным зьяўляецца Ісус Хрыстос. Думаю з гэтым ніхто не будзе спрачацца. Яго выкарыстоўваюць праваслаўныя і ўвогуле ўсе, недатычныя каталіцкай царквы. Пратэстанты, дарэчы, у большасьці сваёй літургію праводзяць на рускай мове. Я ведаю гэта па ўласным вопыце :) Адзіны гэты чыньнік, вядома, нельга браць за падмурак (мы ж выкарыстоўваем тут клясычны правапіс, хаця ён не зьяўляецца на дадзены момант агульна прызнаным і масавым). На мой погляд важна менавіта тое, які з варыянтаў аб'ектыўна больш уласьцівы нашай мове. Напрыклад, у адным з самых аўтарытэтных і папулярных на дадзены момант перакладаў Бібліі на родную мову - Васіля Сёмухі (дарэчы, напісаны клясычным правапісам), выкарыстоўваецца менавіта Ісус Хрыстос.
Акрамя гэтага, ідучы ад адваротнага, на мой асабісты густ (не прэтэндую на аб'ектыўнасьць), Езус Хрыстус гучыць па-беларуску неяк штучна, не натуральна. Адразу прыходзяць на думку лацінская мова і каталіцкая царква.
Вось такія мае меркаваньні. Буду вельмі ўдзячны, калі хто можа больш грунтоўна выкажыцца на гэты конт. Мае менавіта моўныя ці гістарычныя веды не такія ўжо багатыя. --yurtsevich 06:48, 16 красавіка 2008 (UTC)
Я лічу што правільней будзе Ісус Хрыстос. --Ліцьвін 15:48, 16 красавіка 2008 (UTC)
Сёмуха можа быць аргумэнтам. Усё астатняе — суб’ектыўна. Яшчэ адзін аргумэнт: у гугале вынікаў па «Езус Хрыстус» — 3560 супраць 3120 па «Ісус Хрыстос». Па гэтым можна меркаваць пра распаўсюджанасьць аднаго і другога варыянта ў інтэрнэце, хаця карэктней было б параўноўваць Ісуса і Езуса, бо ў каталікоў вельмі часта ўжываецца проста «Езус», але тады завальвае «украінскім» Ісусам... --zedlik 14:57, 16 красавіка 2008 (UTC)
Яшчэ статыстыкі :) Акрамя Бібліі Сёмухі маю яшчэ Новы Запавет у перакладзе Уладзіслава Чарняўскага (Навуковае рэдагаваньне перакладу - кандыдат філялягічных навук, загадчык катэдры клясычнай і славянскай філялёгіі Эўрапейскага лінгвістычнага унівэрсытэта Жана Некрашэвіч-Кароткая; літаратурная апрацоўка тэксту - Антоній Бокун, дарэчы сьвятар пратэстанцкай абшчыны "Іаан Прадцеча"). У гэтым перакладзе так сама Ісус Хрыстос. У артыкулах "Нашай нівы" - ізноў Ісус Хрыстос, акрамя некалькіх артыкулаў з тэкстамі прамоў Тадэвуша Кандрусевіча. Да ўсяго гэтага, калі ў гугле шукаць не ўключаючы сайт каталіцкай царквы на Беларусі: "Езус Хрыстус" -site:catholic.by, тады вынікаў атрымліваецца 2810. Пошук без уліку праваслаўнай царквы на Беларусі дае амаль той жа самы вынік (сайт пераважна на рускай мове): "Ісус Хрыстос" -site:church.by - 3080. Улічваючы ўсё гэта, настойваю на сваёй прапанове. --yurtsevich 19:02, 16 красавіка 2008 (UTC)

Дзякуй, Jim, за перанос матэрыялу. --yurtsevich 20:03, 16 красавіка 2008 (UTC)

Пасьля ТАКОГА абгрунтаваньня, я не мог не падпарадкавацца! :)Jim 05:03, 17 красавіка 2008 (UTC)