Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ігар Случак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Даданьне выяваў

[рэдагаваць крыніцу]

Як ставіць фоты ў артыкул, не падзкажаце?

  • Загружаеце фота з дапамогай «інструмэнтаў», а потым у двайных квадратных дужках пішаце нешта накшталт:
 Выява:HK33A2 Flickr (yet another finn).jpg|Thumb|300px|HK33A2

калі не зразумела адпішыцеся мне на старонку Гутаркі ўдзельніка:HK-47 --HK-47 11:38, 2 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

А чаму ўвогуле ён павінен тут быць? --Taravyvan Adijene 17:58, 2 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

  • Гэтае пытанне мне неяк задаў адзін з мадэратароў «беларускай акадэмічнай вікі» (а навошта гэты артыкул), тады я і ўясьніў для сябе што калі ёсць нават дрэнны артыкул яго трэба не выдаляць а дапрацаваць (ці я незразумеў?)--HK-47 19:42, 2 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
    • Не цалкам. Ёсьць нейкія мяжы значнасьці. Вікіпэдыя — гэта аднак энцыкляпэдыя, не месца для публікацыі CV. Якія ёсьць крытэрыі значнасьці? Фармальна — няма. Але разумным сэнсам, крытэрыі для палітыка: публічныя функцыі, узнагароды, актывіст які быў шмат разоў затрыманы, асуджаны, мае статус палітычнага вязьня. Асоба мусіць досыць адрозьнівацца ад рэшты. Bocianski 21:25, 2 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
    • Сапраўды, я меў на ўвазе іншае. Дапрацаваць (выправіць артаграфію і да т. п. — але гэта ўжо зрабіў сп. Бацянскі) можна пазьней. Сьпярша трэба вызначыцца, ці ёсьць сэнс мець у энцыкляпэдыі артыкул пра чалавека, які пакуль што нічым асаблівым ня вызначыўся. --Taravyvan Adijene 11:40, 3 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • На маю думку, ня ўсё адназначна: чалавек мае публікацыі (гэтага самога па сабе, вядома, замала для значнасьці) + ёсьць шэраг згадак у мэдыях, асабліва ў зьвязку з кампаніяй «Справаводства па-беларуску!» (тая ж Наша Ніва пісала [1], Народная Воля [2], date.by [3] і інш.). З улікам таго, што гэты падзел вікіпэдыі на беларускай мове, мяркую, артыкул можна скараціць, аднак выдаляць ня варта. --Казімер Ляхновіч 23:31, 2 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
    • Ну я паглядзеў па артыкуле, што чалавек «быў даверанай асобай», «кандыдатам у дэпутаты» (нават не дэпутатам!) мясцовага савету, мае блёг і зьяўляецца адным з (!) удзельнікаў кампаніі «Народны дэпутат». Дык трэба альбо наадварот — пашыраць артыкул, каб мець больш грунтоўныя падставы яго тут пакінуць, альбо выдаляць увогуле. --Taravyvan Adijene 11:40, 3 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  • Падаецца, артыкул усё ж значны хаць б з-за таго, што Случак мае даволі добрыя вынікі па падвышэнні статусу беларускай мовы --Levart-Ezerski 21:33, 3 кастрычніка 2010(EEST)
  • Спасылкі на блог героя (спасылкі 19,23,26,28,30,31,32,33) супярэчаць правілам Вікіпедыі. На гэтай паставе лічу вартым выдаліць спіс не сур’ёзных шкалярскіх публікацый І. Случака (згадка якіх спасылаецца на блог), да таго паўтораныя ў некалькіх выданнях паўторна.
  • Ён не пазначаны як навуковец. У адносінах гэтай намінацыі не вытрымана і значнасць як навукоўца.

Лічу прымальным разглядаць наступныя крытэры значнасці для навукоўца:

  • Наяўнасць навуковай ступені ды/ці навуковага званьня (не меней кандыдата навук, доктар гуманітарных навук для замежнікаў ці дацэнт). Іначай тады можна пісаць артыкул у Вікі пра любога студэнта ці магістранта/магістра навук (апошніх па маіх падліках ў РБ каля 25 тысяч, студэнтаў й таго больш), які займаецца навукова-дасьледчай дзейнасьцю.
  • Праца ў ВНУ (пажадана працяглы тэрмін) ці ж іншай навуковай установе.
  • Прызнаны калегамі ўнёсак ў навуку (палявыя досьледы для археолягаў, фальклярыстаў ды этнографаў, архіўныя ці лябараторныя доследы і адкрыцьці для іншых), вынаходніцтвы.
  • Наяўнасьць дзяржаўных узнагарод (кшталту Героя Беларусі ці мэдалёў, дзяржпрэмій) ці ганаровых званьняў (кшталту ганаровы прафэсар ці ганаровы жыхар горада).
  • Аўтарства (ці хаця б у складзе аўтарскага калектыву) навуковага выдання (манаграфіі ці калектыўнай манаграфіі), энцыкляпэдыі кшталту «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Наяўнасьць навуковых артыкулаў ў паважаных перыёдыках кшталту выданьняў зь пераліку ВАК РБ ([[4]]), ВАК РФ ([[5]]).
  • Сяброўства ў рэдкалегіях буйных навуковых выданьняў, дысэртацыйных саветах, міжнародных навуковых арганізацыях ці часопісаў.
  • Наяўнасьць зьвестак пра навукоўца ў энцыкляпэдыях, даведніках і навуковых выданнях. --Ales-ne muxin 2:57, 14 ліпеня 2012 (FET)

Нiхто не супраць намiнацыi на выдалеьне? --195.50.31.213 17:11, 21 верасьня 2014 (FET)

Артыкул ўжо намінаваўся на выдаленьне: Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2011-2013#Ігар Случак. З таго часу не зьявілася новых аргумэнтаў, а таксама не зьмяняліся крытэры значнасьці. Таму новая намінацыя будзе адразу закрытая. --Red_Winged_Duck 18:36, 21 верасьня 2014 (FET)

Акаўнт І.Случака ў Вікі

[рэдагаваць крыніцу]

[тут] Ігар Случак прызнаецца, што Lewart-Ezerski яго нік.