Перайсьці да зьместу

Абавязаныя сяляне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абавязаныя сяляне — прыватнаўласьніцкія сяляне ў Расейскай імпэрыі, якіх паводле ўказа 2 красавіка 1842 г. памешчык меў права вызваляць ад прыгоннай залежнасьці, надзяляць зямлёй у часовае карыстаньне, «абавязваючы» павіннасьцямі ў форме аброку або паншчыны. Указ не вызначаў памераў зямельных надзелаў, абавязкаў сялянаў і не абмяжоўваў улады памешчыкаў над імі. Таму становішча абавязаных сялянаў засталося такое, як і ў прыгонных. З 10 млн прыгонных сялян мужчынскага полу да 1885 г. у катэгорыю абавязаных пераведзена 24 тыс.