Абавязак
Выгляд
Абавя́зак — маральнае патрабаваньне; неабходнасьць выкананьня чалавекам пэўных дзеяньняў, якія вызначаюцца грамадзтвам і ў аднолькавай ступені адносяцца да ўсіх яго чальцоў. Па значэньні блізкі да паняцьця доўг, у якім агульны, унівэрсальны характар грамадзка-значных патрабаваньняў ператвараецца ў асабістую задачу канкрэтнага індывіду, абумоўленую акалічнасьцямі яго жыцьця.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да асноўных грамадзянскіх абавязкаў, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адносяцца: выкананьне законаў краіны, павага да яе нацыянальных традыцыяў, годнасьці, правоў, законных інтарэсаў іншых асобаў; зьберажэньне прыроды, культурнай спадчыны, абарона Бацькаўшчыны, клопат пра дзяцей, бацькоў і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
Гэта — накід артыкула па мікраэканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |