Перайсьці да зьместу

Дняпро Магілёў (2019)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «АЛФ-2007 Менск»)
Дняпро
Заснаваны 2012
Горад Магілёў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасьць: 7350
ДырэктарМаксім Ліпніцкі
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2018 13 месца
Афіцыйны сайт

«Дняпро» — колішні футбольны клюб з гораду Магілёва. Заснаваны ў 2012 годзе. У 2018 і 2019 гадах выступау ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Спачатку меў назву «Прамень», а па аб’яднаньні з магілёўскім «Дняпром» узяў назву апошняга.

У сэзоне 2013 году выступаў пад назвай АЛФ-2007. У 2013—2015 гадах выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Перад пачаткам сэзону 2017 году клюб быў пазбаўлены 10 пунктаў за ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году[1], але нягледзячы на гэта «Прамень» заняў першае месца ў першай лізе і атрымаў права выступіць у 2018 годзе ў найвышэйшым дывізіёне. У 2014—2018 гадах каманда выступала пад назвай «Прамень». У лютым 2019 году «Прамень» і магілёўскі «Дняпро» аб’ядналіся ў адну каманду, якая заняла месца «Праменю» ў найвышэйшай лізе і атрымала назву «Дняпро» зь месцам базаваньня ў Магілёве[2].

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2013Другая1224481224–4120
2014Другая7301251342–4041
2015Другая1 26202474–2162
2016Першая426125938–2841
2017Першая1 30227173–2263[a]
2018Найвышэйшая13304121424–4424
Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2013—20141/3210010–3
2014—20151/6410011–2
2015—20161/3221012–3
2016—20171/3210010–3
2017—20181/1621013–6
2018—20191/1610012–3
  1. З «Праменю» зьнятыя 10 пунктаў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]