Перайсьці да зьместу

Іжора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іyuhsz»)
Інгрыя
лац. Inhryja

Inkeri
Сьцяг Інгрыі Герб Інгрыі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Інгрыі

Гістарычная вобласьць Інгрыя ў межах тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці

Найбуйнейшы горад Санкт-Пецярбург
Плошча
 • агульная

15 000 км² км²

Інгрыя[1] (Іжорская зямля, Іжора)[2] — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснай Расеі.

Разьмяшчаецца па берагах Нявы, абмяжоўваецца Фінскай затокай, ракой Нарвай і Чудзкім возерам на захадзе, Ладаскім возерам з прылеглымі да яго раўнінамі й ракой Лавай — на ўсходзе. На поўначы яна мяжуе з Карэліяй па рэках Сястры і Смародзінцы. Паўднёвая мяжа Інгрыі праходзіць па сярэдняй плыні рэк Арэжажа і Лугі, але большай часткай не мае дакладных геаграфічных арыентыраў і адпавядае мяжы паміж Маскоўшчынай і Швэцыяй, усталяванай па Сталбоўскім міры.

У Іжоры ёсьць некалькі назоваў: Інгрыя, Іжора, Інгерманляндыя. Існуе некалькі вэрсыяў паходжаньня назвы:

  • Інгрыя:
    • адна зь іх ад фінскага inkeri maa («выдатная зямля»), якое дало назву рацэ Іжоры (Inkeri, Ingeri).
    • другая — вэрсыя, выказаная Васілём Тацішчавым, падтрыманая і разьвітая А. М. Шэгрэнам, — ад імя швэдзкай прынцэсы, жонкі Яраслава Мудрага Інгігерды (швэд. Іngegerd, фін. Іngerі, Іnkerі, Іnko).
    • трэцяя вэрсыя — прапанаваная тым жа Васілём Тацішчавым на падставе Іаакімаўскага летапісу, які зьвязвае назву з асабістым імем сына Рурыка, князя Ігара (Інгора, Інгвара).
  • Іжора, Іжорская зямля:
    • паводле этымалягічнага слоўніка расейскае мовы М. Р. Фасьмера, Іжора — гэта рака на поўдзень ад Фінскае затокі, а Іжорская зямля — мясцовасьць па гэтай рацэ. Найбольш аргумэнтаваным на яго думку ўяўляецца пункт гледжаньня Шогрэна, што гэта назва ўзыходзіць да імя жонкі Яраслава Мудрага — Інгігерд.
    • на думку расейскага гісторыка А. М. Шарымава, з Іаакімаўскай летапісу вынікае, што тапонім Іжора (Іжара) існаваў і да Інгігерд Швэдзкай, і да Ігара Рурыкавіча («егда та роди сына Ингоря, даде ей обесчанный при море град с Ижарою в вено») і паходзіць ад карэльскага «інкеры маа», што азначае «выдатная зямля».
    • некаторыя сучасныя дасьледнікі выводзяць этнонім «іжора» з фінскага yysyrjäinen (грубы, няветлівы).
  • Інгерманляндыя:
    • расейская назва, узятая Пятром I для абазначэньня заваяваных земляў, паходзіць ад швэдзкага — Ingermanland.
    • швэдзкая назва Ingermanland на думку Улафа Рудбэка старэйшага паходзіць ад імя Ingo, Inge (Germun, Germund).
    • ёсьць вэрсыя, што ў тапоніме Ingermanland слова «зямля» сустракаецца 2 разы: да фінскага maa дададзена швэдзкае land, якое таксама азначае «зямля».
    • паводле іншай вэрсіі, элемэнт «man» паходзіць не ад фінскага maa, а ад германскага man — «чалавек».

Усходняя частка Інгрыі ад ракі Сястра да сярэдняй плыні ракі Арэдзеж у XІІ—XVІІІ стагодзьдзях называлася Іжорская зямля (пад Іжорскай зямлёй у XVІІ стагодзьдзі таксама магла мецца на ўвазе ўся Інгрыя), заходняя частка ад вусьця Нявы (ад вусьця ракі Стрэлкі) і Арэжажа да ракі Нарвы — Вотская зямля.

У 1706 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, у склад шырокай Інгерманландзкай губерні, у 1711 годзе пераўтворанай у Санкт-Пецярбурскую губэрню. У 1803—1926 гадах землі Інгрыі знаходзіліся ў складзе пяці паветаў Санкт-Пецярбурскай (у 1914—1924 — Петраградзкай, у 1924—1927 — Ленінградзкай) губэрні: Санкт-Пецярбурскага (Петраградзкага, Ленінградзкага), Пецяргофскага, Цэтергофскага, Ямбурскага.

У 1927 годзе Ленінградзкая губэрня была пераўтворана ў Ленінградзкую вобласьць. Межы пералічаных тэрытарыяльных утварэньняў не заўсёды супадалі адзін з адным і значна мяняліся зь цягам часу. У цяперашні час на тэрыторыі Інгрыі разьмяшчаецца Санкт-Пецярбург і наступныя раёны Ленінградзкай вобласьці: Валасоўскі, Всеволожске, Гатчынскі, Кінгісепскі, Ламаносаўскі, Тасьненскі, а таксама заходняя частка Кіраўскага раёна да ракі Лавы.

Мапа парахвіяў Царквы Інгрыі. 1930 гады

Выкарыстоўванае ў навуковай літаратуры дзяленьне Інгрыі:

  • Паўночная — уся тэрыторыя Інгрыі на поўнач ад ракі Нявы (фін: Pohjos-Іnkerі),
  • Усходняя — дзьве лютэранскія парахвіі на ўсход ад ракі Тосны: Ярвісаары й Марккова (фін: Іtä-Іnkerі).
  • Цэнтральная — тэрыторыя на поўдзень ад ракі Нява й на захад ад ракі Тосна да горада Воласава (фін: Keskі-Іnkerі)
  • Заходняя — тэрыторыя на захад ад горада Воласава (фін: Länsі-Іnkerі)
  • Эстонская — тэрыторыя ўздоўж правага берага ракі Нарва зь Івангорадам (фін: Vіron Іnkerі)

Межы Інгрыі мяняліся на працягу стагодзьдзяў, цяпер тэрыторыя гістарычнай вобласьці Інгрыя вызначаецца зыходзячы зь межаў фінскіх лютэранскіх парахвіяў Царквы Інгрыі, якія існавалі ў трыццатых гадах XX стагодзьдзя.

Плошча Інгрыі складае прыкладна 15 тыс. км².

Першыя сьляды пасяленьня чалавека на тэрыторыі сучаснай Ленінградзкай вобласьці Расеі ставяцца да эпохі мэзаліту (VIII-VII тысячагодзьдзе да н. э.). У I тысячагодзьдзі да н. э. зь Верхняга Паволжа на гэтыя землі прыйшлі прыбалтыйска-фінскія плямёны. У VIII—X стагодзьдзях на берагах ракі Лугі пасяліліся ільменскія славене. У VIII—XII стагодзьдзях па рацы Няве праходзіў Волскі гандлёвы шлях(uk) і гандлёвы шлях «З варагаў у грэкі».

У XIII стагодзьдзі Іжора ўвайшла ў склад Наўгародзкага княства, разам зь якім у 1478 годзе была далучаная да Вялікага Княства Маскоўскага. У 1581 годзе Швэцыя захапіла Івангорад і Капор'е на захадзе Іжоры ў ходзе Лівонскай вайны. У 1721 годзе Расейская імпэрыя далучыла заходнюю частку Іжоры па выніках Паўночнай вайны[2]