Перайсьці да зьместу

Істрапалітанская акадэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Істрапалітанскі ўнівэрсытэт»)
Істрапалітанская акадэмія
Былы будынак унівэрсытэту
Былы будынак унівэрсытэту
па-лацінску: Universitas Istropolitana
Функцыянаваў 14651491
Рэктар Янаш Вітэз[d]
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 48°8′33″ пн. ш. 17°6′23″ у. д. / 48.1425° пн. ш. 17.10639° у. д. / 48.1425; 17.10639Каардынаты: 48°8′33″ пн. ш. 17°6′23″ у. д. / 48.1425° пн. ш. 17.10639° у. д. / 48.1425; 17.10639
Горад Браціслава
Краіна Славаччына
Істрапалітанская акадэмія на мапе Славаччыны
Істрапалітанская акадэмія
Істрапалітанская акадэмія
Істрапалітанская акадэмія

Істрапаліта́нскі ўнівэрсытэ́т (па-лацінску: Universitas Istropolitana), які з XVI ст. памылкова называецца Істрапалітанская акадэмія (па-лацінску: Academia Istropolitana) — былая навучальная ўстанова, найстарэйшы ўнівэрсытэт, заснаваны на тэрыторыі Славаччыны і трэці па ліку ўнівэрсытэт, заснаваны ў Каралеўстве Вугоршчына.

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1465 годзе рымскім папам Паўлам II па замове караля Матвея Корвіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя вышэйшай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны. На тыя часы гэта быў адзіны ўнівэрсытэт на тэрыторыі Каралеўства Вугоршчына, але, з гістарычнага пункту гледзішча, ня першы. Шмат знакамітых выкладчыкаў з Аўстрыі, Італіі і іншых краінаў выкладалі ў вышэйшай школе. Унівэрсытэт прыпыніў сваё існаваньне пасьля сьмерці Матвея Корвіна ў 1490 годзе. Рэнэсансавы будынак былога ўнівэрсытэту дагэтуль стаіць у Браціславе, месьцячы тэатральны факультэт унівэрсытэту музычных мастацтваў.

Назва «Istropolis» (прым. Istropolitana) — грэцкая назва Браціславы, што азначае «горад на Дунаі» (Ister = Дунай; Polis = горад).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]