Перайсьці да зьместу

Іскуі Абалян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іскуі Абалян
Дата нараджэньня 23 сьнежня 1970 (53 гады)
Месца нараджэньня Бішкек
Грамадзянства Кыргыстан Кыргыстан
Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Месца працы
Жанры поп-музыка, джаз
Інструмэнты голас[d]
Гурты балет «Прайд»
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларусі
Заслужаны артыст Беларусі
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Сайт iskui.by

Іскуі́ Мірыкаўна Абаля́н (нар. 23 сьнежня 1970, Бішкек, Кіргіская ССР, СССР) — беларуская поп-сьпявачка армянскага паходжаньня. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі[4], Амбасадарка добрай волі Ўправы Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў[5][6].

Іскуі нарадзілася ў Кіргіскай ССР. З двухгадовага веку жыла ў Смаленску (РСФСР). Скончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, у 1986 року — смаленскую музычную вучэльню па клясе «тэорыя музыкі», пасьля — Беларускую акадэмію музыкі (харавое дырыгенцтва).

Сьпеўную кар’еру Іскуі пачала ў 1996 року перамогай у Нацыянальным музычным конкурсе «Зорная ростань», атрымаўшы дзякуючы гэтаму пуцёўку на Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Славянскі базар—96».

На музычным конкурсе «Вільня-96» стала ўладальніцай Трэцяй прэміі і Прыза глядацкіх сымпатыяў. На фэсьце «Залаты шлягер-97» заваявала Гран-пры і Прыз глядацкіх сымпатыяў. На конкурсе «Discovery-98» у Баўгарыі атрымала Першую прэмію.

З 2004 року рэгулярна жыве ў Менску.

У 2000 року выйшла першая канцэртная праграма Іскуі Абалян «Рознакаляровыя сны», а ў 2002 — канцэртная праграма «Вечная вясна».

З 2004 року рэгулярна ўдзельнічае ў праектах «На скрыжаваньнях Эўропы», «Гіт-момант», «Песьня году Беларусі», «Срэбраны грамафон», фэстах «Маладэчно», «Славянскі базар у Віцебску», «Залаты шлягер у Магілёве».

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пераможца нацыянальнага тэлеконкурсу «Зорная ростань» (Менск, 1996),
  • Дыплямант Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Славянскі базар—96».
  • Ляўрэатка 3-й прэміі і прызу глядацкіх сымпатыяў Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Vilnius 1996»
  • Уладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на фэсьце «Залаты шлягер-1997»
  • Ляўрэатка 1-й прэміі Міжнароднага конкурсу песьні «Discovery 1998» (Баўгарыя)
  • Уладальніца дыплёму FIDOF за значны творчы патэнцыял на конкурсе «Pamukkale» (Турэччына, 1997)
  • «Тэлепартацыя-2005» у намінацыі «Дуэт року» (разам з Аляксандрам Патлісам)[7]
  • Мэдаль «За працоўныя заслугі» (2017)[8]
  • «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі» (2018)[4].
  • «Другая жизнь» 2007
  • «Золото» 2011
  • «Геометрия любви» 2017

У першым шлюбе мае дачку (нар. 1999). У 2004 року выйшла замуж другім разам, праз год нарадзіла другую дачку.

  1. ^ Падбярэзскі Д., Шостак Г., Іонін А., Прымака А., Рогач А., (not translated to be), Брылон В., Палівода В., Камлюк Л. В., Жукаў М. і інш. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (белар.)Зміцер Колас. — С. 7.
  2. ^ http://nagrady.by/persona.php?id=8898
  3. ^ а б Падбярэзскі Д. Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (белар.)Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 7. — 368 с. — ISBN 978-985-6783-42-8
  4. ^ а б Государственных наград удостоены 134 представителя различных сфер деятельности (рас.) Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі Праверана 15 студзеня 2020 г.
  5. ^ Ждановская, Констанция (20 чэрвеня 2016) Посол доброй воли Абалян: беженцы – это не цифры, это судьбы (рас.) 21.by. Sputnik. Праверана 15 студзеня 2020 г.
  6. ^ Искуи Абалян призывает проявлять к беженцам внимание и сострадание (рас.). БелТА (20 чэрвеня 2016). Праверана 15 студзеня 2020 г.
  7. ^ Смешкова О. Лучшие из лучших на «Телепортации-2005» // 7 дней. — 8 сьнежня 2005. — № 49. — С. 11.
  8. ^ Лукашенко наградил певицу Искуи Абалян и членов хоккейной команды президента (рас.). TUT.BY (10 студзеня 2014). Праверана 15 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]