Перайсьці да зьместу

Магілеўская абласная філярмонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ДУК Магілеўская абласная філярмонія
Магілеў. Старое места.
СкаротМАФ
ПапярэднікАддзяленьне Белдзяржфілярмоніі
Дата ўтварэньня1990
Відрасходнае прадпрыемства
Праўны станустанова культуры
Задачастварэньне і правядзеньня музычных забаваў
МесцазнаходжаньнеСьцяг БеларусіБеларусь, Магілёўская вобласць, Магілеў
Дзейнічае ў месцахМагілёўская вобласьць
Службовыя мовыбеларуская, расейская
ДырэктарСьвятлана Юр’еўна Ефімук
Мастацкі кіраўнікАлена Міхайлаўна Беланожка
УправаМастацкая рада
Галоўная ўправаМагілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Зьвязаныя службыМіністэрства культуры Беларусі
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве
Колішняя назваАддзяленьне Белдзяржфілярмоніі

Магілёўская абласна́я філярмо́нія — філярмонія ў Магілеве. Створана ў 1990 годзе пры Ўправе культуры Магілёўскага аблвыканкаму на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларскае дзяржаўнае філярмоніі. У 1996 годзе пад філярмонію рэканструяваны былы дом палітычнае асьветы, разьмешчаны на Тэатральнае плошчы, па адрасе вуліца Першамайская, 10.

У яе складзе (паводле стану на 1999 ):

  • мужчынскі камэрны хор «Унія» (мастацкі кіраўнік і дырыгент К. Насаеў)
  • аркестар народных інструмэнтаў (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Л. Іваноў)
  • камэрны інструмэнтальны ансамбль «Барыня»
  • шоў-балет
  • гурты
    • вакальны-інструмэнтальны «03»
    • сямейны народных сьпеваў «Весялуха»
    • эстрадна-цыркавыя «Казіно сьмеху»
    • «М+М»
    • «Цырк на сцэне» і інш.;

Сярод артыстаў — сьпявачкі І. Абалян, А. Мацярынка, Н. Шарубіна, флейтыст У. Буры, ілюзіяніст С. Фельдман. У філярмоніі пачынаў творчую дзейнасьць А. Цівуноў, у яе студыі па падрыхтоўцы маладых артыстаў вучыліся сьпевакі С. Франкоўскі, А. Кавалеўскі.

Вядзе чынную дзейнасьць па стварэньні і правядзеньні музычных фэстываляў і конкурсаў, сьвят гораду Магілева, у т. л. міжнароднага фэстывалю «Залаты шлягер» (з 1995), «Фэстывалю харавой музыкі» (1991), міжнародныя эстрадныя імпрэзы «Беларусь зьбірае сяброў» (1993), эстраднага фэсту «Рэха „Славянскага кірмашу“» (1994), «Магілёўскай музычнай вясны» (1995), «Каляднага фэстывалю» і IV Сусьветнага кангрэса цымбалістаў (1997), Міжнародных пленэраў па жывапісе імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (у сьвяткаваньні 125-годзьдзя з дня яго нараджэньня ўдзельнічалі камэрныя аркестры «Віртуозы Масквы» і «Вівальды-аркестр» пад кіраўніцтвам С. Бязроднай), удзельнічае ў фэстывалі «Беларуская музычная восень», у працы міжнароднага дабрачыннага Фонду У. Сьпівакова. З 1997 году прадстаўніцтва філярмоніі працуе ў Менску.

Дырэктары і мастацкія кіраўнікі філярмоніі:

Мастацкі кіраўнік Алена Міхайлаўна Беланожка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]