Ірбэнская пратока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ірбэнскі праліў
эст. Kura kurk, лат. Irbes jūras šaurums
Estonian archipelago (Saaremaa and Hiiumaa).jpg
Вышэйстаячая акваторыя Балтыйскае мора
Краіны на ўзьбярэжжы Эстонія,
Латвія
Падзяляе востраў Саарэмаа і Курземскі паўвостраў
Скрайнія мысы Сырвесяэр,
Дамэснэс
Шырыня 27 км
Даўжыня 65 км
Каардынаты 57° пн. ш. 22° у. д. / 57° пн. ш. 22° у. д. / 57; 22Каардынаты: 57° пн. ш. 22° у. д. / 57° пн. ш. 22° у. д. / 57; 22
Ірбэнскі праліў на мапе Эстоніі
Ірбэнскі праліў
Ірбэнскі праліў
Ірбэнскі праліў

І́рбэнская прато́ка (па-эстонску: Kura kurk, па-латыску: Irbes jūras šaurums) — пратока, якая злучае Рыскую затоку і Балтыйскае мора. Зьяўляецца воднай граніцай між Эстоніяй і Латвіяй.

Разьмешчаная паміж эстонскім паўвостравам Сырвесяэр востраву Саарэмаа і латвійскім мысам Дамэснэс паўвостраву Нямля — паўночнай канечнасьцю Курземскага паўвострава. Найважнейшы порт — Вэнтсьпілс. Пераважная глыбіня 10-20 м, шырыня — 27 км. Каля паўднёвага ўзьбярэжжа паглыблены суднаходны канал для праходу вялікіх суднаў.

Пратока атрымала назву ад мясцовае ракі Ірбэ, якая ўпадае ў Балтыйскае мора каля латвійскага пасёлку Леілірбэс (Вэнтсьпілскі раён).

8 жніўня 1915 року ў Ірбэнскай пратоцы адбыўся бой расейскага браняносцу «Слава» зь нямецкімі лінкорамі «Позэн» і «Насаў». За часамі Першай і Другой сусьветных войнаў тут было ўсталявана больш за 14 000 марскіх мінаў, якія ўсё яшчэ выяўляюць у пратоцы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]