Перайсьці да зьместу

Курляндыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Курземе»)
Герб Курляндыі

Курзэмэ (па-латыску: Kurzeme, па-ліўску: Kurāmō), састар. Курляндыя або Куронія — гістарычная вобласьць Латвіі, якая ўваходзіла ў склад валадарстваў Лівонскага ордэна, Рэчы Паспалітай, Расейскай імпэрыі.

У шырокім разуменьні Курзэмэ — уся частка Латвіі да паўднёвага захада ад ракі Заходняй Дзьвіны, т. б. на левым яе берагу. Межы яе амаль супадаюць зь межамі Курляндзкай губэрні у Расейскай імпэрыі.

У вузейшым разуменьні Курзэмэ — заходняя частка вышэйпаказанай Латвіі, да нямецкай заваёвы населеная куршамі і лівамі, т. б. прыкладна сучасныя Ліепайскі, Вэнтсьпілскі, Талсінскі, Кулдыскі, Салдускі раёны. Астатняя, меншая частка «вялікі Курзэмэ» складае Зэмгалэ у шырокім разуменьні або жа Зэмгалэ ў вузкім разуменьні і Сэлію (яна жа Аўгшзэмэ, Аўгшкурзэмэ).