Іпаліт Краскоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Іпалі́т Краскоўскі (к. 1845, Гарадзенская губэрня — 12 студзеня 1899 г., Масква, Расейская Імпэрыя) — беларускі літаратар і публіцыст.

На сёньняшні час Іпаліт Краскоўскі зьяўляецца адным з малавядомых творцаў у беларускай гісторыі. Лічыцца, што ён родам зь Беласточчыны, аднак дакладная дата народзінаў невядомая. Памёр 12 студзеня 1899 году ў Маскве[1].

Пад канец 1880-х гадоў Іпаліт Краскоўскі актыўна пачынае цікавіцца дзейнасьцю «заходнерусістаў», пачынае працаваць у «Московских ведомостях», кіруе аддзелам рэпартажу гэтага часопісу. У «Московских ведомостях» і «Русском вестнике» надрукаваў шэраг апавяданьняў і аповесьцяў. Апублікаваў іх у Маскве пад загалоўкам «На западной окраине России».

Усе артыкулы й творы І. Краскоўскага тоесна былі злучаны зь Беларусьсю.


« У большасьці гэтых твораў І. Краскоўскі праз маляўнічыя вобразы побыту нашых продкаў, іх звычаяў, бытаваўшых сярод і вераваньняў і паданьняў, красу прыроды і асабліва Белавескай пушчы, выразіў сваю ўлюбёнасьць у край свайго дзяцінства і юнацтва, расславіў непаўторную прыгажосьць нашай зямлі і зацікавіў ёю нашых творцаў. »

[2]

Ідэйна Краскоўскі належаў да лібэральнай плыні г. зв. заходнерусізму. Адмоўна ставіўся да палякаў, узьвялічваў расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку й М. Мураўёва. З другога боку, са спачуваньнем апісваў лёс кожнага: беларусаў, украінцаў, габрэяў і г. д.

Беларусаў бачыў як частку расейскай нацыі з захаваньнем усёй нацыянальнай культуры, мовы й традыцыяў. Варта заўважыць, што, у адрозьненьне ад шматлікіх прадстаўнікоў тагачаснага заходнерусізму, ён імкнуўся паказаць навакольнаму грамадзтву беларусаў як вольных і працавітых людзей, які жадаюць змагацца за свае правы ў краі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Орловский Е. Судьбы православия в связи с историей латинства и унии в Гродненской губернии в ХIХ столетии (1974—1900). Гродно, 1903. стр. 589—590.
  2. ^ а б Алег Латышонак. Нацыянальнасьць — Беларус. Беласток, 2009. стр. 457—458