Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Фрунзэнскім раёне Менску №2
Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Фрунзэнскім раёне места Менск N2 | |
Від | выканаўчая ўлада |
---|---|
Праўны стан | Установа |
Задача | Выкананьне дзяржаўных патрэбаў |
Сядзіба | будынак |
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Менск |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь, Менск, Фрунзэнскі раён |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Управа | Інспэкцыя ў Менску |
Галоўная ўправа | МПЗ Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | ГУУС Менгарвыканкаму Суд Фрунзэнскага раёну |
Інспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Фрунзэнскім раёне места Менск N1 — управа Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Акруга дзейнасьці — Фрунзэнскі раён места Менск.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інспэкцыя ставіць на ўлік усе юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія былі заснаваныя ў акрузе дзейнасьці інспэкцыі.
Інспэкцыя чыніць падатковую праверку ўсіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сталі на ўлік у інспэкцыі.
Інспэкцыя карае юрыдычныя асобы і індывідульных прадпрымальнікаў за правапарушэньні падатковага права. Кары бываюць:
- Навязка
- Адбіраньне ўласнасьці і інш.
Інспэкцыя пры выяўленьні злачынства перадае сабраныя доказы ў сьледчы раённы аддзел для пачатку карнае справы і для далейшае перадачы ў пракуратуру. Яна ж у сваю чаргу перадае справу ў суд, які выносіць пастанову і карае злачынцу.