Перайсьці да зьместу

Індэкс біг-маку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біг-мак

Індэкс біг-маку — неафіцыйны спосаб вызначэньня парытэту пакупніцкай здольнасьці (ППЗ). Індэкс біг-маку заснаваны на тэорыі парытэту пакупніцкай здольнасьці, паводле якой валютны курс павінен ураўноўваць кошт кошыку тавараў у розных краінах (то бок, адносіны абменных валютных курсаў), толькі замест кошыку бярэцца адзін стандартны бутэрброд кампаніі McDonald’s. Гэта зьдзяйсьняюць дзеля таго, каб вызначыць рэальныя абменныя курсы валютаў розных дзяржаваў. Такія дасьледаваньні часопіс «The Economist» ладзіць з 1986 року.

Кошт Біг-маку ў ЗША на 11 красавіка 2011 складае $4,79[1]. Найдаражэй Біг-мак каштуе ў Нарвэгіі ($7,76), Швэцыі ($7,66) і Швайцарыі ($6,83). Самыя танныя Біг-макі — ва Ўкраіне ($1,63), у Індыі ($1,75), ПАР ($2,33), Эгіпце ($2,37), Малайзіі ($2,41), Ганконгу ($2,43), Інданэзіі ($2,43), Расеі ($2,55), Аргентыне ($2,57), на Тайвані ($2,63), у Шры-Ланцы ($2,69) і Кітаі ($2,73)[1].

У Беларусі Біг-мак каштуе 28 500 беларускіх рублёў[2] ($2.74[3]). Паводле індэксу, гэта сьведчыць пра тое, што беларускі рубель сёньня недастаткова ацэнены, а даляр павінен каштаваць 2053 бел. рублі[1].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]