Індыйскі замбар
Выгляд
| Індыйскі замбар | |
Індыйскі замбар | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Парнакапытныя |
| Падатрад | Жвачныя |
| Сямейства | Аленевыя |
| Род | Cervus |
| Від | Індыйскі замбар |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cervus unicolor | |
Індыйскі замбар (Cervus unicolor) — сысун зь сямейства аленевых.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Індыйскі замбар — самы буйны індыйскі алень. Сярэдняя вышыня ў карку каля 140 см. Самцы важаць да 320 кг. Самыя буйныя рогі замбара былі даўжынёй 129,2 см.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замбар жыве ля вады і ў вадзе. Пасецца ён па начах, днём хаваецца ў чашчобах. Нягледзячы на сваю вагу і памеры замбары перасоўваюцца па лесе бясшумна.
Харчаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замбары сілкуюцца травой, лісьцем і разнастайнымі пладамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дарослы самец індыйскага замбара
-
Малады самец індыйскага замбара
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выява замбара прысутнічае на гербе Маўрыцыю.