Інгліш Вінгліш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Інгліш Вінгліш
English Vinglish
Жанр Камэдыйная драма
Рэжысэр Гаўры Шындэ
Прадусар
  • Суніль Люльля
  • Р. Валякрышан
  • Ракеш Джунджунвала
  • Р. К. Дамані
Сцэнарыст Гаўры Шындэ
У ролях
Кампазытар Аміт Трывэды
Апэратар Ляксман Утэкар
Мантаж Хеманты Саркар
Вытворчасьць
  • Hope Productions
  • Eros International
Дата выхаду 5 кастрычніка 2012[1]
Час 133 хв.[2]
Краіна Індыя
Мова
Бюджэт Indian Rupee symbol.svg15 крораў[3]
Прыбытак Indian Rupee symbol.svg114 крораў[4][5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«І́нгліш Ві́нгліш» (па-ангельску: English Vinglish) — балівудзкая камэдыйная драма 2012 року індыйскай рэжысэркі Гаўры Шындэ. Фільм распавядае пра хатнюю гаспадыню, якая вырашае запісацца на курсы ангельскае мовы, каб спыніць кпіны свайго мужа і дачкі[6], адначасна атрымліваючы ўпэўненасьць у сваіх сілах. Прататыпам галоўнай гераіні паслужыла маці рэжысэркі Гаўры Шындэ. «Інгліш Вінгліш» быў зьняты на гіндзі, пазьней прадубляваны па-тамільску і на тэлугу. Выканаўца галоўнай ролі, Шрыдэві, зьнялася ў фільме ўпершыню пасьля 15-гадовага перапынку; сярод галоўных выканаўцаў таксама францускі актор Мэхдзі Нэбу, а таксама Адыль Хусаін ды Прыя Ананд[6]. У ролі камэо здымаліся Амітабг Бачан (вэрсіі на хіндзі і тамільскай) і Аджыт Кумар (тэлугу)[7].

Неўзабаве пасьля прэм’еры фільм стаў супэргітом ня толькі ў Індыі, але і за мяжой[8][9]. У 2012 року Гаўры Шындэ атрымала за «Інгліш Вінгліш» усе ўзнагароды за найлепшы рэжысэрскі дэбют. Фільм трапіў у кароткі сьпіс ад Індыі на атрыманьне прэміі Акадэміі за найлепшы фільм на замежнай мове[10]. На некалькіх міжнародных фэстывалях фільм атрымаў шырокае прызнаньне, а Шрыдэві была названая «індыйскай Мэрыл Стрып»[11] і «жаночым аналягам Раджніканта ў Японіі»[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mehul S. Thakkar, Subhash K. Jha.. Bebo, Sri, Preity lock horns at the box office(анг.) // The Times of India, 20 чэрвеня 2012 г. Праверана 5 сакавіка 2014 г.
  2. ^ English Vinglish(анг.). British Board of Film Classification (25 верасьня 2012). Праверана 5 сакавіка 2014 г.
  3. ^ Shivani Joshi. (9 кастрычніка 2012) Slow and steady wins the race? Sridevi’s English Vinglish may have opened slow but has already collected Rs14 crore in four days(анг.). Daily MailПраверана 14 лістапада 2012 г.
  4. ^ Box-Office Verdicts of Major Bollywood Releases Of 2012 (all-India net collections)(анг.). Koimoi.com. Праверана 7 сьнежня 2012 г.
  5. ^ 4th Week Worldwide Box Office Collections of English Vinglish(анг.). boxofficecapsule.com.
  6. ^ а б Amitabh to do a cameo in English Vinglish(анг.). IBNLive. Праверана 1 студзеня 2012 г.
  7. ^ Geety Sahgal. New actors in English Vinglish(анг.) // The Indian Express, 29 ліпеня 2011 г. Праверана 1 студзеня 2012 г.
  8. ^ Koimoi. 12 Bollywood Movies including English Vinglish declared Super-Hit(анг.)
  9. ^ Top 5: 'Student of the Year' has 48 cr Week 1, superb!(анг.) Archives. Bollywood Hungama. Праверана 14 лістапада 2012 г.
  10. ^ Times of India. 2 Kannada films in race for Oscar entry(анг.)
  11. ^ Times of India. Sridevi being hailed as India’s Meryl Streep(анг.)
  12. ^ Sridevi — the female Rajinikanth in Japan?(анг.). India Today (5 верасьня 2013). Праверана 5 сакавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Інгліш Вінглішсховішча мультымэдыйных матэрыялаў