Перайсьці да зьместу

Імбірныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імбірныя
Zingiber officinale — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
ПадклясаКамэлініды (Commelinids)
АтрадІмбіракветныя (Zingiberales)
СямействаІмбірныя
Бінамінальная намэнклятура
Zingiberaceae Martinov
ITIS 42392 ·

Імбірныя (Zingiberaceae) — сямейства кветкавых (Angiosperms) расьлінаў, якое зьмяшчае больш за 50 родаў і больш за 1300 відаў. Насяляюць толькі тропікі[1].

Гэта шматгадовыя араматычныя травы з мясістымі карэнішчамі. Лісьце простае. Кветкі звычайна ў суквецьці, радзей адзінкавыя, звычайна аднаполыя. Плады — каробачка, радзей — ягадападобныя. Усе часткі расьлін зьмяшчаюць эфірныя алеі[1].

  1. ^ а б Zingiberaceae (анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 20.09.2021 г.