Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ізэнградак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму Ізенградак? Калі анґельскаю Isengard, то мае ж быць Ізэнґард, не? Bulhkin (гутаркі) 07:15, 3 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Гэта зьвязана з існым перакладам на беларускую мову. Да таго ж сам Толкін, ведаючы праблемы, зь якімі сутыкаюцца перакладчыкі, пакінуў указаньні наконт перакладу ягоных твораў на іншыя мовы. Згодна з гэтым ня ўсе ўласныя імёны наўпрост траньлітэруюцца з ангельскае мовы. --Dymitr 08:23, 3 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мабыць, але назва гэтае фартэцыі сто адсоткаў да гэтага сьпісу не ўваходзіць. Паводле правапісу мае быць менавіта што Ізэнґард. Пераклады часта месьцяць памылкі, але яны маюць выпраўляцца. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 10:12, 3 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
/ˈaɪzənɡɑːrd/ — з Ангельскай Вікіпэдыі. Таму хутчэй за ўсё Ізэнградак. --Ліцьвін (гутаркі) 14:04, 3 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Чаму "градак"? Частка "gard" перакладацьмецца як ґард, бо то ўласнае імя. Або існуе нейкае правіла? З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 07:59, 4 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Можна і Ізэнгард. --Ліцьвін (гутаркі) 14:14, 4 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ўжо пераносіць пад арыгінальную назву, то трэба пісаць Айзэнгард, бо менавіта так вымаўляецца па-ангельску. --Red_Winged_Duck 12:49, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Таксама згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 13:02, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Не зусім маеце рацыю. Isengard - стараанґельскае слова, а тады пачатковае I вымаўлялі менавіта што як І. Толкін быў лінґвістам, а таму я больш чым упэўнены, што ў ягонай вымове Isengard гучала з I на пачатку слова. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 19:14, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вось тут Толкін вымаўляе менавіта Айзэнгард. --Red_Winged_Duck 21:46, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вагомы арґумэнт. Зараз перанясу артыкул. З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 03:42, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]