Ігнацы Скарупка
Ігнацы Скарупка | |
па-польску: Ignacy Skorupka | |
Помнік ксяндза Скарупкі на варшаўскай Прадзе, ля катэдры й школы, дзе была сфармаваная вайсковая частка, да якой быў прымацаваны. | |
Дата нараджэньня | 31 ліпеня 1893 |
---|---|
Месца нараджэньня | Варшава |
Дата сьмерці | 14 жніўня 1920 (27 гадоў) |
Месца сьмерці | Восаў |
Прычына сьмерці | загінуў у баі[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | капэлян, вайсковы капэлян, каталіцкі сьвятар |
Навуковая сфэра | сьвятарства[d][1] і армія[1] |
Узнагароды | |
Ігнацы Ян Скарупка (па-польску: Ignacy Jan Skorupka; нар. 31 ліпеня 1893 году ў Варшаве[2] — пам. 14 жніўня 1920 году ў Восаве[3][4]) — польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян.
Выпускнік Пецярбурскай сэмінарыі (1916), працаваў у Расеі. З 1918 году ў Польшчы. У ліпені 1920 году добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасьці ваеннага капэляна. Удзельнічаў у бітве за Восаў[5]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазыцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[4]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.
Пасьмяротна узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[4], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[6].
Яго асобу прыпамінаюць у якасьці прыкладу патрыёты й героя[7], а таксама сымбаля Варшаўскай бітвы. Маляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднесенай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Skorupka, Ignacy // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Skorupka Ignacy Jan(недаступная спасылка) // Encyklopedia Internetowa PWN (пол.)
- ^ У даце сьмерці ў крыніцы Encyklopedia Internetowa PWN відавочная памылка.
- ^ а б в gen. Tadeusz Płoski, biskup polowy Wojska Polskiego, Za Boga i Ojczyznę. Ksiądz Ignacy Skorupka, Wołomin w obronie Polski i Europy (wydawnictwo okolicznościowe), Urząd Miejski w Wołominie, strony nienumerowane. (пол.)
- ^ Skorupka Ignacy Jan // Encklopedia WIEM (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 sierpnia 2010 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 62, poz. 813.(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ SKORUPKA Ignacy (1893-1920) // Encyklopedia Internautica (пол.)
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Выпускнікі Імпэратарскай Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя Срэбным крыжам ордэна Віртуці Мілітары
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Польскія каталіцкія сьвятары
- Польскія вайскоўцы
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводзтве
- Пахаваныя ў Варшаве