Перайсьці да зьместу

Ігнацы Дашынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Дашынскі. 1925 г.

Ігна́цы Дашы́нскі (па-польску: Ignacy Ewaryst Daszyński; 26 кастрычніка 1866, Збараж, цяпер Збараскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украіна — 31 кастрычніка 1936, в. Быстра каля г. Бельска-Бяла, цяпер Сылескае ваяводзтва Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасьць Польшчы.

Палітычная і дзяржаўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазьней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.

У 1897 і 1900 гадах быў паслом (дэпутатам) аўстрыйскага дзяржаўнай рады.

У лістападзе 1918 г. стаў прэм’ер-міністрам Часовага Народнага ўраду, абвешчанай у Любліне Польскай Рэспублікі.

Пасьля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады падчас травеньскага перавароту 1926 г. перайшоў у апазыцыю да Юзэфа Пілсудзкага.

У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сэйму Рэспублікі Польшча.

Помнік на магіле І. Дашынскага на Ракавіцкіх могілках. Праца скульптара В. Неўскай

Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

Ганаровы грамадзянін Радаму. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасьць ўзнагароджаны «Залатымі акадэмічнымі ляўрамі» Польскай акадэміі літаратуры ў 1935 г.

Выбраная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар шэрагу артыкулаў і публікацыяў, у тым ліку па пытаньнях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расеяй.

  • Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899;
  • O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902;
  • Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907;
  • Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908;
  • Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918;
  • Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920;
  • Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925;
  • Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926;
  • Sejm, rząd, król, dyktator, 1926;
  • W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926;
  • W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927;
  • Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігнацы Дашынскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў