Перайсьці да зьместу

Ігнацы Веняўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Веняўскі
Ignacy Wieniawski
Прыналежнасьць Рэч Паспалітая
Род войскаў пяхота
Званьне генэрал-маёр
Бітвы/войны паўстаньне 1794 году

Ігнацы Веняўскігенэрал-маёр войска польскага (з 30 траўня 1794 году), камэндант Кракава за часам паўстаньня Касьцюшкі.

Палкоўнік Ігнацы Веняўскі ў сакавіку 1794 году выехаў з Дрэздэну й прыбыў у Кракаўскае ваяводзтва. 18 красавіка быў прызначаны на пасаду камэнданта Кракава, пазьней узвышаны ў годнасьць генэрал-маёра. Атрымаў адначасова загад не аддаваць места прусакам, але — калі будзе трэба, аўстрыякам. Камандаваў 3800 асобамі, але толькі 1500 зь іх былі ўзброенымі. 15 чэрвеня 1794 году пры пачатку аблогі Кракава прускім генэралам Карлам Эльснэрам Веняўскі капітуляваў адразу, як толькі прусакі настрашылі штурмам. За тое, што не спрабаваў абараняцца, быў 3 ліпеня 1794 году завочна пазбаўлены годнасьці генэрала й прысуджаны да сьмерці на шыбеніцы. Назаўтра пакараньне дайшло да выкананьня in effigie праз павешаньне партрэту ў лягеры паўстанцаў каля вёскі Працкая-Воля.

  • Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, ss. 23, 32 і 37.
  • Міхал Балінскі, Pamiętniki o Janie Śniadeckim (…), Tom II, Wilno 1865, ss. 158—167.
  • Bartłomiej Szyndler, Powstanie kościuszkowskie 1794, Wydawnictwo Ancher, 1994, s. 193.