Ігнат Галавацюк
Выгляд
Ігнат Галавацюк | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 траўня 1997 (27 гадоў) Бабруйск |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 1,87 |
Вага | 80 |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | Канькабежны спорт |
Цяперашнія трэнэры | Казакевіч |
Ігнат Галавацюк (нарадзіўся 5 траўня 1997 году, Бабруйск) — беларускі канькабежац.
У 16 год усталяваў новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 500 м. У сакавіку 2016 году выйграў залаты мэдаль юніёрскага чэмпіянату сьвету па канькабежнаму спорту на дыстанцыі 500 м і ўсталяваў новы рэкорд Беларусі ў спрынце[1]. У лістападзе 2016 на этапе юніёрскага Кубку сьвету быў першы на дыстанцыі 1000 м і ўсталяваць новы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 500м[2].
Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.