Іван Юшкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Іван Юшкевіч | |
Род дзейнасьці | этнограф, лінгвіст, выдавец, выкладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1815 або 1815[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 траўня 1886 або 1886[1] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | выкладчык, этнограф, мовазнавец |
Месца працы |
Іван Васілевіч Юшкевіч (1815 — красавік 1886, Казань) — расейскі выкладчык, летувіскі этнограф-дасьледчык, мовазнаўца, выдавец. Брат Антона Юшкевіча.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў настаўнікам 3-е Казанскай гімназіі. Знаходзіўся на службе 42 гады, зь якіх апошнія 22 — у ведамстве міністэрства Народнай Асьветы. Разам з братам займаўся дасьледваньнем летувіскае мовы й традыцыяў, асабліва вясельных. Быў рэдактарам і выдаўцом як сваіх уласных прац, так і прац брата, які сабраў масу этнаграфічнага і лінгвістычнага матэрыялу, але да друку пасьпеў прыгатаваць толькі малую частку. Аўтарству Івана Юшкевіча прыналежаць: «Записка о грамматике А. Шлейхера» (Цыдулка аб граматыцы А. Шлейхера; «Известия II Отделения Императорской Академии Наук», 1856, том V; асобна — Санкт-Пецярбург, 1856), «О говорах литовского языка» (Аб гаворках літоўскай мовы; ibidem, 1861, том Х) і «Литовские народные песни, с переводом на русский язык» (Летувіскія народныя песьні, зь перакладам на расейскую мову; Санкт-Пецярбург, 1867). Пасьля, пры садзейнічаньні прафэсара Бадуэна-дэ-Куртэнэ, выдаў дзьве працы брата Антона Юшкевіча. У 1883 Расейская Акадэмія Навук выдала шырокую складанку «Литовские свадебные песни» (Летувіскія вясельныя песьні), складзеную Іванам Юшкевічам і з матэрыялаў яго брата. Іван Юшкевіч займаўся паміж іншым складаньнем шырокага летувіска-польска-расейскага слоўніка, але пасьпеў надрукаваць толькі дзесяць лістоў яго; у рукапісы гэтая праца быў скончаны, але патрабаваў яшчэ значных дадаткаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ а б в Греков В. Юшкевичи, Антон Васильевич и Иван Васильевич (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1912. — Т. 24. — С. 359—360.
- ^ http://www.uag.kzn.ru/filemanager/i/4520c2ab/126.pdf