Перайсьці да зьместу

Ян Чэрскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іван Чэрскі»)
Ян Чэрскі

лац. Jan Čerski
Ян Дамінікавіч Чэрскі
Дата нараджэньня 3 (15) траўня 1845
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892 (47 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца вучобы
Занятак падарожнік-дасьледнік, палеантоляг, географ, энтамоляг, геоляг
Навуковая сфэра геаграфія, геалёгія, геамарфалёгія[d], палеанталёгія, географ[d] і геоляг[d]
Месца працы
Подпіс Выява аўтографу

Ян Чэ́рскі (15 траўня 1845 — 7 ліпеня 1892, нізоўе р. Калыма) — беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ, дасьледчык Сыбіры, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

Існуе некалькі поглядаў на нацыянальную прыналежасьць Яна Чэрскага.

Вельмі распаўсюджанае меркаваньне аб польскім паходжаньні Яна Чэрскага. Пра гэта сьведчаць такія аўтарытэтныя крыніцы, як Вялікая савецкая энцыкляпэдыя[1], Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік[2], некаторые замежныя[3] ды іншыя[4] выданьні. Нельга пры гэтым не адзначыць, што розныя крыніцы часта супярэчаць адна адной у дэталях: указваюцца розныя гады[5], дні нараджэньня[6], месцы нараджэньня,[7] імя па бацьку[8]. Ні ў воднай з прыведзеных крыніцаў не зьмяшчаецца сьведчаньняў, якія даказваюць польскае паходжаньне Яна Чэрскага.

Шэраг дасьледчыкаў, якія займаліся высьвятленьнем жыцьця Яна Чэрскага, аргумэнтавана назваюць яго беларусам паводле нацыянальнасьці. Так, напрыклад, В. А. Ярмоленка, грунтуючыся на лістах Чэрскага, ня толькі прыводзіць сьведчаньні таго, што беларуская мова была для навукоўца роднай, але таксама спрабуе растлумачыць, адкуль пайшоў стэрэатып аб польскім паходжаньні Чэрскага:


« …Как ни странно, даже на страницах Большой Советской Энциклопедии уже в советское время все выдающиеся белорусы названы или «русский», или «великий российский, поляк по национальности». Вот характерный пример: «Черский Иван Дементьевич (1845—1892), исследователь Восточной Сибири. По национальности поляк». Но ведь он родился на Витебщине в семье белорусских дворян, ни одного труда своего на польском языке не написал, да и в самой Польше ни разу не был! Более того, оказавшись в сибирской ссылке (…), он пишет из Иркутска на родину сестре Михалине: «Я тут ужо абрусеў и стаў забывацца роднай беларускай мовы». И вдруг — «поляк по национальности». Как могла сложиться такая вопиющая несправедливость по отношению к белорусскому народу? Почему такое стало возможным? После восстания 1831 года русский царь Николай I запретил белорусский язык в Западных губерниях и закрыл единственный в Беларуси Виленский университет. Огромную ошибку допустили Брокгауз и Ефрон, которые в «Энциклопедическом словаре» (1890—1907) всех знаменитых белорусов назвали поляками. Их «материалы» автоматически перешли в советские энциклопедии.[9] »

Беларускае паходжаньне Чэрскага пацьвярджаецца яго радаводам, які сягае да XVIII стагодзьдзя[10] Яго высьвятленьнем займаўся іншы дасьледчык, У. Пашкевіч:


« «В документах Витебского дворянского депутатского собрания удалось найти сведения о роде Черских, начиная с XVIII столетия. Первым упоминается дворянин Христофор Черский (прапрадед Яна Черского). Сын Христофора — Франц в 1792 году был введён во владение имением Сволна (Шипиловщина) с крестьянами. Дед нашего известного исследователя Иван с 1788 по 1797 годы служил заседателем в Дрисенском земском суде. В 1794 году постановлением Полоцкого дворянского депутатского собрания он был признан в дворянстве и внесён в первую часть родословной книги. Сын Ивана Доминик был депутатом «Витебского дворянского собрания».[11] »

Шырокае апісаньне жыцьця ды навуковай працы Яна Чэрскага зрабіў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт П. А. Лярскі. У сваім артыкулы ён назвае Чэрскага «чыстакроўным беларусам» ды «выдатным беларусам»[12].

Беларусам назвае Чэрскага і Н. Сасноўская, былы дырэктар музэю імя Я. Д. Чэрскага ў вёсцы Валынцы Дрысенскага раёну, паблізу ад месца нараджэньня вучонага. На месцы цяпер разбуранага маёнтка Свольня ўсталявана памятная дошка, у тэксьце якой Ян Чэрскі названы «выдатным сынам зямлі беларускай»[13].

Існуе таксама шэраг апублікаваных у СМІ артыкулаў, прысьвечаных вучонаму, як, напрыклад, нарыс Л. Рублеўскай у газэце «Беларусь сегодня»[14] ды нарыс намесьніка дэкана геаграфічнага факультэта БДУ М. Брылеўскага ў газэце «Туризм и отдых»[15].

У некаторых крыніцах Ян Чэрскі значыцца як літовец ці ліцьвін. Маюцца зьвесткі пра тое, што Чэрскі, нарадзіўшыйся на Віцебшчыне, якая ўваходзіла ў ядро Вялікага княства Літоўскага, сам зваў сябе ліцьвінам. Пра гэта паведамляе І. Кузьнецоў [16] са спасылкай на збор біяграфій А. Багданава,[17] які быў выдадзены яшчэ пры жыцьці Яна Чэрскага. Пазьней вучонага назваюць ліцьвінам іншыя крыніцы, напрыклад, слоўнік Бракгаўза і Ефрона.

У 1956 годзе быў выдадзены нарыс С. У. Обручава,[18] дзе аўтар памылкова назвае Чэрскага ўжо не ліцьвінам, а літоўцам. Як кажа Б. С. Шастаковіч,

« …бытующее заблуждение, выражающееся в отожествлении термина «литвин» с этноназванием «литовец», достаточно характерно даже для современных ученых, не являющихся прямыми специалистами в гуманитарно-исторической области.[19] »

Таксама неабходна падкрэсьліць, што ў вядомых крыніцах якія, лічуць Чэрскага літоўцам, няма якіх-небудзь аргумэнтаў, даказваючых літоўскіе карані навукоўца. Няма ні сьведак таго, што Чэрскі карыстаўся літоўскай мовай, ні сьведак пра ягоных сваякоў у літоўскай зямле, ні іншага. Ніякіх дасьледваньняў, прысьвечаных гэтаму пытаньню, у вольным доступе не апублікавана.

Зьвесткі пра жыцьцё Яна Чэрскага на радзіме даволі бедныя і няпоўныя.

Будучы навуковец нарадзіўся 3 траўня 1845 году, пры хрышчэньні атрымаў імя Яна Станіслава Францішка. У дзесяцігадовым узросьце страціў бацьку.[20] Як сьведчыць Бенэдыкт Дыбоўскі, выхаваньнем Яна ды яго старэйшай сястры Міхаліны займалася маці. Яна дала Яну добрую хатнюю адукацыю, але клапацілася ў першую чаргу аб «салонным» выхаваньні — танцах, францускай мове, ды інш.[21] Паводле зьвестак В. Ярмоленка, перад паступленьнем у Віленскую гімназію, Чэрскі валодаў чатырма замежнымі мовамі — францускай, нямецкай, ангельскай ды латыньню,[22] а паводле зьвестак Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі ён таксама граў на фартэп’яна ды добра маляваў.[23] З 1860 году Чэрскі працягвае адукацыю ў Шляхецкім інстытуце ў Вільні.

Удзел у паўстаньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ менш зьвестак захавалася пра паўстанцкую дзейнасьць Яна Чэрскага. Л. Рублеўская кажа, што Чэрскі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, які ўзначальваў сам Кастусь Каліноўскі.[24] У атрадзе Чэрскі прабыў толькі каля чатырох тыдняў, а потым быў захоплены ў палон. Віцебскім ваенна-палявым судом ён быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сыбіры з канфіскацыяй маёмасьці ды пазбаўленьнем шляхецкага званьня.[23]

Ян Чэрскі. Іркуцк, 1877 г.

В. Ярмоленка паведамляе, што па рашэньню трыбунала Чэрскаму належыла служыць у Благавешчанску, у Амурскім лінейным батальёне. Але, праходзячы праз Табольск, Ян Чэрскі змог адкупіцца ад далейшага пераходу ўзяткай у памеры пяці залатых манет, якія захоўваў «на чорны дзень». Яго накіравалі служыць ў Омск, у Заходнесыбірскі лінейны батальён.[25]

Ян Чэрскі. Іркуцк, 1879 г.

На шляху ў Омск Чэрскі знаёміцца зь вядомым прыродазнаўцам А. Л. Чаканоўскім, які зацікавіў Чэрскага вывучэньнем прыроды ды зборам розных калекцый. Дзякуючы добрай адукацыі, Чэрскі ў хуткім часе быў пераведзены ў афіцэрскае сабраньне ў стан дзяншчыка. Шмат часу ён праводзіў ў бібліятэцы, знаёміцца са знакамітымі географамі Г. Н. Патаніным, А. Ф. Мідэндорфам, зьбірае багатую калекцыю выкапнёвых ракавін.[26]

Б. Дыбоўскі падрабязна распавёў пра спробы Чэрскага ды іншых выгнаньнікаў атрымаць дазвол на вяртаньне на радзіму. Калі яму было адмоўлена, Чэрскі спрабуе атрымаць дазвол на паступленьне ў Казанскі ўнівэрсытэт, але зноў атрымлівае адмову.[27] У 1869 годзе, у сувязі з пагаршэньнем здароўя, Чэрскі быў пераведзены са службы ў стан ссыльнапасяленца і яшчэ два гады пражыў у Омску, займаючыся рэпетытарствам.[28] У 1871 годзе, дзякуючы падтрымцы Мідэндорфа, атрымлівае запрашэньне працаваць у Іркуцку, ва Ўсходне-Сыбірскім аддзеле Рускага геаграфічнага таварыства.[29]

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праводзіў дасьледаваньні ваколіц Омску, вывучаў будову берагоў Байкалу, склаў першую геалягічную карту яго ўзьбярэжжа, дасьледаваў басэйн рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска.

У 1876—1878 вывучаў Саяны, Прысаяньне і Прыангар’е; у 1877—1880 геалягічную будову берагоў Байкала; у 1881—1882 дасьледаваў басэйны рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска. Прапанаваў ідэю эвалюцыйнага разьвіцьця рэльефу (1878), прапанаваў адну зь першых палеатэктанічных схем унутраных раёнаў Сыбіры, разьвітую Э. Зюсам у працы «Аблічча Зямлі».

У 1885 амніставаны і па запрашэньні Пецярбурскай Акадэміі Навук пераехаў у Санкт-Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалягічнае дасьледаваньне паштовага тракту ад Іркуцку да Ўралу.

У 1891—1892 дасьледаваў басэйны Калымы і Індыгіркі. У экспэдыцыі памёр, пахаваны ў паселішчы Калымскім каля вусьця ракі Амалон.

Узнагароджаны трыма залатымі мэдалямі Расейскага геаграфічнага таварыства[30].

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паштовая марка Беларусі, 1995

У 1995 годзе ў Беларусі была выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Яну Чэрскаму.

Імя Чэрскага ушанаванае ў шматлікіх геаграфічных назвах:

Імем Чэрскага таксама названыя:

  1. ^ БСЭ
  2. ^ Большой энциклопедический словарь
  3. ^ John J. Stephan, The Russian Far East: A History, Stanford University Press, 1994, ISBN 0-8047-2701-5, Google Print, p.315
  4. ^ Черский, Иван Дементьевич // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина. 2006.
  5. ^ Черский — Брокгауз и Ефрон — Яндекс. Словари
  6. ^ Google Print, p.315
  7. ^ Биография Ивана Дементьевича Черского
  8. ^ ЧЕРСКИЙ Иван Демидович (1845-92)
  9. ^ http://www.phb.by/Ermolenko-V-A-Belorusy-i-Russkiy-Sever-390s-2009_978-985-01-0837-1.html
  10. ^ Бабр-генеалогия — Черский Ян Доминикович.
  11. ^ http://pribaikal.ru/belorus-item/article/2457.html
  12. ^ Лярский П. А., Судьба первопроходца
  13. ^ Музей И. Д. Черского
  14. ^ Рублевская Л., Литвин с колымской заимки. // Беларусь сегодня(недаступная спасылка)
  15. ^ Брилевский М., Корни там, где родился и вырос… // Туризм и отдых
  16. ^ Кузнецов И. Иван Дементьевич Черский (очерк жизни и научной деятельности со списком трудов покойного). Вестник естествознания, №9, с.17-38.
  17. ^ Материалы для истории научной и прикладной деятельности в России по зоологии и соприкасающимся с нею отраслям знания, преимущественно за последнее тридцатипятилетие (1850—1887 г.), собранные Анатолием Богдановым, председателем Зоологического отделения Общества. Т.2, Москва, 1889, лист XVI
  18. ^ И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под редакцией С. В. Обручева. — Иркутск, Иркутское книжное издательство, 1956
  19. ^ [1] Был ли белорусом политссыльный поляк Ян Черский? О проблеме этноиндентификации ссыльных в Сибирь участников польского Январского восстания
  20. ^ Неизвестные факты из биографии Я. Д. Черского
  21. ^ Биография Я. Д. Черского, написанная Б. Дыбовским (1899 г.)
  22. ^ Ермоленко В. А., Белорусы и Русский Север, 2009
  23. ^ а б Национальная Библиотека Беларуси (официальный сайт)
  24. ^ Газета «Беларусь сегодня»(недаступная спасылка)
  25. ^ В. А. Ярмоленка, За даляглядам Айкумены — Мн, 1995
  26. ^ К 155-летию со дня рождения великого белорусского путешественника И. Черского
  27. ^ Б. Дыбовский
  28. ^ Люди русской науки. Том 1 \\Составитель и редактор И. В. Кузнецов , 1948
  29. ^ Лярский П. А. Судьба первопроходца
  30. ^ Гончаров А. В. Ян Черский — учёный и путешественник // Падарожнік. 1996. #2. С. 3-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]