Іван Чаляднін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фрагмэнт карціны Ганса Крэля, на якім выяўлены маскоўскі ваявода Іван Чаляднін.

Іван Чаляднін (па-расейску: Иван Челяднин; пасьля 1521) — канюшы, баярын, ваявода і маскоўскі палкаводзец. Старэйшы сын баярына і ваяводы Андрэя Чалядніна. Быў канюшым Васіля III і пскоўскім ваяводай (1510—1511). У 1508 годзе, за часамі маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508, езьдзіў у Літву у складзе маскоўскага пасольства да Жыгімонта Старога. У 1509 годзе быў накіраваны як царскі намесьнік у Пскоў. Кіраваў дэпартацыяй жыхароў Пскову ў маскоўскія гарады і паселішчы. У 1511 годзе быў адкліканы з Пскову з-за чынімых ім там разам з Рыгорам Чалядніным бясчынстваў. У тым жа годзе атрымаў сан баярына. У 1512 годзе езьдзіў з пасольствам да казанскага хану. Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 спрабаваў захапіць Смаленск, але безвынікова.

Чаляднін быў галоўнакамандуючым маскоўскімі войскамі ў бітве пад Воршай. Бітва скончылася поўным разгромам маскавітаў, сам Іван Чаляднін разам зь іншымі маскоўскімі ваяводамі і вайсковымі начальнікамі патрапіў у палон. Памёр у няволі ў Вільні пасьля 1521 году.