Рыгор Чаляднін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рыгор Чаляднін (па-расейску: Григорий Челядин-Давыдов; пасьля 1521) — баярын пры двары князёў маскоўскіх Івана III і Васіля III, ваявода. Сын Фёдара Давыдавіча, баярына і ваяводы.

Удзельнічаў у 1495 годзе ў паходзе Івана III на Ноўгарад. У 1496 годзе ў паходзе на Швэдаў ён згадваецца як другі ваявода ў пярэднім палку, у другой экспэдыцыі таго ж году згадваецца ўжо як другі ваявода ў правым палку. У 1501 годзе першы ваявода ў палку правай рукі, юраў удзел у бітве пад Амсьціславам. У 1502 г. 5-ы ваявода ў войску Сямёна Іванавіча Мажайскага.

У 1507 годзе першы ваявода ў вялікім палку ў паходзе з Вялікіх Лукаў на Вялікае Княства Літоўскае, у 1508 — ваявода вялікі. У 1510 стаў першым намесьнікам у Пскове, прыводзіў горад да прысягі на вернасьць маскоўскаму князю. Часта ўдзельнічаў у баях з татарамі як першы ці другі ваявода. У 1512 першы ваявода левай рукі ў выправе маскавітаў на Смаленск падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522. У 1514 годзе яго адправілі ў Смаленск, а пасьля захопу і раскрыцьця здрады Міхала Глінскага выправіўся ў абоз пад Воршу. Як ваявода ў вялікім палку, удзельнічаў у бітве пад Воршай, падчас бітвы ўцёк ад паразы з поля. Пасьля бітвы ён больш не ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях.