Перайсьці да зьместу

Іван Лявінэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яго Эксцэленцыя
Манс. Іван Лявінэц
Ivan Ljavinec
Тытулярны біскуп акаліскі
1-ы апостальскі экзарх у Чэскай рэспубліцы
ЦаркваРусінская грэка-каталіцкая
ДыяцэзіяАпостальскі экзархат Чэскай рэспублікі
Прызначаны18 студзеня 1996
Узьведзены13 сакавіка 1996
Канец тэрміну23 красавіка 2003
НаступнікЛадзіслаў Гучка
Пасьвечаньні
Ардынацыя 28 ліпеня 1946
 бл. Павал Пэтэр Гойдзіч
Кансэкрацыя 24 сакавіка 1968
 Фэлікс Давідэк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 красавіка 1923
Валавец
Памёр 9 сьнежня 2012 (89 гадоў)
Жэрнуоўка
Дэнамінацыягрэка-каталік
Заняткікаталіцкі сьвятар, паэт, сьвятар, каталіцкі біскуп
ДэвізСьвятло сьвету
Гербгерб

Уладыка манс. Іва́н Ля́вінэц (па-славацку: Ivan Ljavinec; 18 красавіка 1923, Валавец — 9 сьнежня 2012, Жэрнуоўка(cs))[1] — кіраўнік чэскай грэка-каталіцкай і таемнай царквы(cs). Тытулярны біскуп акаліскі(cs). Першы біскупскі вікарый(cs) незалежнай Чэхіі, першы апостальскі экзарх(cs) Чэскай рэспублікі (1996).

Нарадзіўся ў вёсцы Валавец на Падкарпацкай Русі (цяпер на тэрыторыі Ўкраіны). Бацька — настаўнік, у сям’і было 9 дзяцей. Іван скончыў расейскую гімназію ў Мукачаве, вывучаў багаслоўе ў Ужгарадзе і Вене, высьвячаны 28 ліпеня 1946 прэшаўскім грэка-каталіцкім біскупам Паўлам Гойдзічам.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ня змог вярнуцца на Падкарпацкую Русь з-за далучэньня яе да СССР і застаўся ў Прэшаве. Стаў біскупавым сакратаром, працаваў рэдактарам часопісаў «Blahovistnik» і «Zorja». У верасьні 1949 быў прызначаны духоўным(cs) прэшаўскай сьвятарскай сэмінарыі.

Па ліквідацыі грэка-каталіцкай царквы камуністычным рэжымам адмовіўся перайсьці пад юрысдыкцыю праваслаўнае царквы. У 1950 па арышце біскупа Гойдзіча інтэрнаваны дапаможны біскуп прэшаўскі Васіль Хопка паставіў Лявінца на пасаду падпольнага генэральнага вікарыя з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. У 1955 року Іван Лявінец быў арыштаваны і ў 1956 разам зь яшчэ 16 арыштаванымі прыгавораны да 4 гадоў вязьніцы.

Па вызваленьні атрымаў забарону пражываньня на тэрыторыі Славаччыны, працаваў у Празе дворнікам(cs), качагарам, кандуктарам. Пры гэтым працягваў сваю місію ў грэка-каталіцкай царкве. Быў блізкім калегам Фэлікса Давідка, з рук якога прыняў 24 сакавіка 1968 біскуспскую кансэкрацыю[2]. З праскім арцыбіскупам Францішкам Томашкам арганізаваў у 1968 року агульнадзяржаўны збор подпісаў за аднаўленьне дзейнасьці грэка-каталіцкае царквы, пэтыцыя была пасьпяховай. У красавіку 1969 быў пастаўлены парахам грэка-каталіцкай парафіі сьв. Клімэнта ў Празе з заданьнем апекавацца грэка-каталікамі на землях Багеміі і Маравіі.

Па заснаваньні грэка-каталіцкага вікарыяту ў 1993 року стаў біскупскім вікарыем Чэскай рэспублікі, па стварэньні апостальскага экзархату стаў першым апостальскім экзархам грэка-каталіцкае царквы Чэхіі. 30 сакавіка 1996 року ў рымскай базыліцы сьвятога Клімэнта ізноў кансэкраваны sub conditione біскупскім сьвечаньнем[3].

Апошнія гады жыцьця правёў у прытулку сьв. Альжбэты ў Жэрнуоўцы пад Брном, дзе і сканаў. Пахаваны ў роднай вёсцы Валавец 15 сьнежня 2012 року.

  1. ^ Vladyka Ivan Ljavinec odešel na věčnost
  2. ^ Listář č. 5/98 (чэс.). Listář. Праверана 17 траўня 2016 г.
  3. ^ Jozef Murín. Skrytá cirkev na Slovensku  (чэс.). — 2008. — № 196.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]