Іван Бэла
| Іван Бэла | |
| Імя ў арыгінале | Ivan Bella |
|---|---|
| Нарадзіўся | 21 траўня 1964 (62 гады) Долна Легата, Брэзна, Чэхаславаччына |
| Прафэсіі | пілёт |
| Воінскае званьне | палкоўнік |
| Час у космасе | 7 дзён, 21 гадзіна, 56 хвілінаў |
| Экспэдыцыі | Саюз ТМ-29 / Мір / Саюз ТМ-28 |
| Эмблемы місіяў | |
| Узнагароды | |
| Іван Бэла ў Вікісховішчы | |
І́ван Бэ́ла (па-славацку: Ivan Bella; нар. 21 траўня 1964, Брэзна[1]) — палкоўнік славацкай арміі, больш вядомы як першы славацкі касманаўт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Долнай Легаце пад Брэзнай. У 1979—1983 навучаўся ў Вайсковай гімназіі ў Банскай Быстрыцы, пасьля працягнуў навучаньне ў Найвышэйшай вайсковай лётніцкай школе ў Кошыцах (1983—1987)[1].
Пілётам працаваў з 1983 року, пазьней служыў пілётам тактычных зьнішчальнікаў. Лётаў на самалётах МіГ-21 і Су-22[1]. 23 сакавіка 1998 накіраваўся ў расейскае Зорнае мястэчка, дзе пачаў падрыхтоўку да касьмічнага палёту. У жніўні 1998 быў абраны ў склад асноўнага экіпажу расейска-француска-славацкай экспэдыцыі на «Мір», якая стартавала 20 лютага 1999[1].
Ад 2012 року зьяўляецца афіцыйным патронам Парку цёмнага неба Паланіны[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вайсковы ордэн Людавіта Штура I ступені (1999)[3]
- У 2001 року ў ягоны гонар названая малая плянэта (22901) Іванбэла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 TASR. (6 верасьня 2013) Nečakal som, že do vesmíru poletím ja, spomína Ivan Bella (славацк.) Slovensko. Teraz. Праверана 10 лістапада 2014 г.
- ↑ https://web.archive.org/web/20150323230521/http://poloniny.svetelneznecistenie.sk/park-tmavej-oblohy/
- ↑ Prezident Schuster odovzdával pri príležitosti Dňa Ústavy SR najvyššie štátne vyznamenania (славацк.). SME (2 верасьня 1999). Праверана 10 лістапада 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Іван Бэла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
