Ёргас Амэрыканас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ёргас Амэрыканас
па-грэцку: Γιώργος Αμερικάνος
«AEK» — №10
Атакуючы абаронца
Рост: 188 см
Вага: 93 кг
Грамадзянства: Грэцыя
Дата нараджэньня: 21 сьнежня 1942
Нікея, Грэцыя
Дата сьмерці 7 кастрычніка 2013
Клюбная кар’ера
  • AEK Athens 1959–1975
  • Apollon Patras 1975–1977

Ёргас Амэрыканас (па-грэцку: Γιώργος Αμερικάνος, 21 сьнежня 1942 Нікея - 7 кастрычніка 2013) – грэцкі баскетбаліст на пазыцыі атакуючага абаронцы, па сканчэньні кар'еры баскетбольны трэнэр. Меў мянушку Global, альбо Worldwide[1]. У гонар вялікага ўкладу ў клюб, за ім назаўжды быў замацаваны яго №10 у клюбе AEK[2][3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў гуляць у баскетбол за маладзёжны клюб XAN Nikaias (YMCA). Пасьля перайшоў у грэцкі клюб AEK, дзе стаў адным з лепшых гульцоў у гісторыі клюбу. З АЕК ён выйграў 6 чэмпіянатаў Грэцкай лігі (1963, 1964, 1965, 1966, 1968 і 1970).

Ён таксама вывеў каманду ў фінал Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1965–66. Прызнаваўся галоўным бамбардзірам грэцкай лігі двойчы на працягу сваёй кар'еры (1965 , 1968).

Гульні за зборную[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за мужчынскую зборнай Грэцыі па баскетболе. У 68 гульнях набраў 1,076 балы, у сярэднім 15,8 балы за гульню. Ён гуляў у FIBA EuroBasket 1961 і FIBA EuroBasket 1965, зьяўляючыся вядучым бамбардзірам Грэцыі ў абодвух турнірах, набраўшы ў сярэднім 15,5 бала і 17,4 бала за гульню.

Ён таксама гуляў на Міжземнаморскіх гульнях 1967 году, 4 балканскіх чэмпіянатах (1962, 1964, 1967, 1969) і перадлімпійскім турніры 1960 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]