Яра (рака)
Выгляд
Яра | |
Yarra River | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Вялікі Водападзельны хрыбет |
Вышыня вытоку | 1200 м |
Вусьце | Порт-Філіп (заліў) |
Вышыня вусьця | 0 м |
Краіны басэйну | Аўстралія |
Вобласьці | Вікторыя |
Даўжыня | 242 км |
Плошча басэйну | 5464,4 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа басэйну ракі Яра і ейных прытокаў | |
Яра (па-ангельску: Yarra River) — рака на поўдні штату Вікторыя (Аўстралія). У ніжнім цячэньні ракі ў 1835 годзе заснаваны горад Мэльбурн, другі па велічыні горад кантынэнту. У часе залатой ліхаманкі ў штаце Вікторыя рака, яе берагі і пагоркі вакол былі крыніцай золата для шматлікіх старацеляў. З гэтай прычыны ў многіх месцах ляндшафт моцна зьмяніўся. У наш час рака служыць у рэкрэацыйных мэтах: на ёй займаюцца акадэмічным веславаньнем, веславаньнем на байдарках, каноэ і плаваньнем.