Перайсьці да зьместу

Ян Сычэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Jan Syczewski
Ян Сычэўскі
па-польску: Jan Syczewski
Дэпутат Сойму III скліканьня
1997 — 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 сакавіка 1937 (87 гадоў)
Стрыкі, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва
Памёр: 9 сакавіка 2023
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Ян Сычэўскі (па-польску: Jan Syczewski; нарадзіўся 26 сакавіка 1937, вёска Стрыкі, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — памёр 9 сакавіка 2023) — польскі палітык, дзяяч беларускае меншасьці ў Польшчы.

Скончыў Гуманістычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1967)[1]. Дэпутат Сойму ІІІ скліканьня ў 1997—2001 ад блёку Саюз Дэмакратычнай Лявіцы (абраны ў Беластоку)[1], прэзыдэнт Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства ў Польшчы. У 2001 у Менску выказаўся супраць інтэграцыі Польшчы ў Эўразьвяз і назваў Беларусь абразчыкам дэмакратыі[2]. Ад 2002 да 2014 радны падляскага сойміку (да 2006 віцэмаршалак).