Язёрак
Выгляд
Возера
Язёрак
Jeziorak
Язёрак | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Язёрак (па-польску: Jeziorak; раней Гізэрэк (Gizerek), Езежыце (Jezierzyce), па-нямецку: Geserich See) — возера вадасьцяковае, разьмешчанае на паўночным усходзе Польшчы ў межах Ілаўскага паазер’я. Самае доўгае і шостае па велічыні возера ў Польшчы. Возера злучанае з Элблёнскім каналам. Берагі лясныя — паўночныя з высокімі дрэвамі, паўднёвыя зь нізкімі. Над возерам Язёрак ляжыць места Ілава, у якім працуе водная валянцёрская хуткая дапамога.
Возера пад назвай Язёрак — месца падзей кнігі «Новыя прыгоды Пана Самаходжыка», у якой герой шукае скарбы, разрабаваныя падчас Другой сусьветнай вайны.