Перайсьці да зьместу

Язэп Мамонька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Мамонька
лац. Jazep Mamońka
па-беларуску: Язэп Аляксеевіч Мамонька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 студзеня 1889
Памёр: 10 верасьня 1937
Партыя: БПСР

Язэп Мамонька (28 студзеня 1889 — 10 верасьня 1937) — беларускі палітычны дзяяч, публіцыст, удзельнік Першага Ўсебеларускага зьезду (5—18 сьнежня 1917 году). У 1927 годзе выдаваў у Вільні газэту «Покліч»: орган Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў Заходняй Беларусі.

3 студзеня 1918 году наведаў Сьвержанскую воласьць як прадстаўнік Цэнтральнай вайсковай беларускай рады; разам з Краўчанкам наведаў валасны сход, на якім зрабіў прамову, якая заклікала да аб’яднаньня беларусаў і да ўзбраеньня, бо ў гэтай воласьці засталася зброя ўкраінцаў. Усё было прынята народам безь пярэчаньняў і нават ухвалена рэзалюцыя, складзеная Я. Мамонькам, для пратэсту супраць гвалтоўнага разгону Першага Ўсебеларускага зьезду. ВРК, пазнаўшы пра гэта, «сьпешна стаў на ногі» ўсталяваў у тую ж ноч тэлефонную сувязь з усімі атрадамі войскаў, разьмешчаных у гэтым раёне (Сьвержанская воласьць), прывёў у гатовасьць баявую батарэю і кулямёты. Па вуліцах м. Сьвержань расстаўлены быў узмоцнены ўзброены патруль. Хутчэй за ўсё Я. Мамонька быў арыштаваны.