Эўрапейская праўда
Эўрапейская праўда | |
Тып | інтэрнэт-газэта[d] |
---|---|
Даступныя мовы | Украінская, ангельская і расейская |
Уладальнік | Грамадзкая арганізацыя |
Аўтар | Сяргей Сідарэнка Юрый Панчанка |
Пачатак працы | Чэрвень 2014 |
Актуальны стан | Дзейны |
eurointegration.com.ua |
«Эўрапейская праўда» (ЭП; укр. Європейська правда, ЄП) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, прысьвечаныя Эўропе, НАТО і рэформам ва Ўкраіне. Сайт «Эўрапейскай праўды» запрацаваў на пачатку чэрвеня 2014 году. Выданьне створана журналістамі й кіруецца Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам[1][2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя заснаваньня «Эўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку й Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасьля закрыцьця ґазэты «Коммерсантъ-Украина».
«Эўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падразьдзяленьнем «Украінскай праўды», хоць праект зьяўляецца незалежным выданьнем зь юрыдычна асобнай рэдакцыяй і зьвязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнэрстве й абмене кантэнтам[4][5]. Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.
Зьмена ўласьніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не зьмяніла адносіны паміж выданьнямі[6].
Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 году[7].
21 студзеня 2022 году выданьне афіцыйна запусьціла англамоўную вэрсыю[8].
Рэдакцыйныя прынцыпы:
· Адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданьнем.
· Прызнаньне памылак.
· Павага да разнастайнасьці думак.
· СЬМІ ў сваёй працы кіруецца грамадзкай цікавасьцю.
· ЭП паважае прыватнае жыцьцё.
· Пры неабходнасьці журналісты гарантуюць ананімнасьць крыніцы інфармацыі.
· Выданьне стаіць на абароне правоў чалавека.
· Эўрапейская праўда шануе й абараняе сваю незалежнасьць[9].
Фінансаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінансаваньне праекта ажыцьцяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшаньня ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку Эўрапейская праўда аказвалі Эўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэньня, Рада Эўропы, NATO Publіc Dіplomacy Dіvіsіon (PDD), Эўразьвяз, МЗС Чэхіі, Natіonal Endowment for Democracy і г.д.
3 2018 ключавым донарам праекта зьяўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца зь бюджэту Кангрэса ЗША[3].
Па словах рэдактара «Эўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» зьяўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістраваная як Грамадзкая арганізацыя)[10].
Ацэнка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле апытаньня 103 экспэртаў у 2021 годзе, анляйн-выданьне найбольш якасна асьвятляла пытаньні зьнешняй палітыкі сярод украінскіх мэдыя[11][12].
У сьнежні 2021 году Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі — 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт»[13][14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Допоможіть “Європейській правді” оновитися! Архіўная копія ад 27 лютого 2021 г.
- ^ Оновлення та відеоконтент для "Європейської правди" / Спільнокошт Праверана 2021-05-28 г. Архіўная копія ад 17 травня 2021 г.
- ^ а б Про проєкт Праверана 28 травня 2021 г. Архіўная копія ад 27 травня 2021 г.
- ^ «Українська правда» і Сергій Сидоренко запускають новий проект «Європейська правда» Архіўная копія ад 29 серпня 2021 г.
- ^ «Історична правда» та «ЄвроПравда» повідомили, що не є сторонами угоди про продаж УП Архіўная копія ад 27 травня 2021 г.
- ^ Щодо зміни власника видання “Українська правда” - заява ЄвроПравди (укр.) Праверана 2022-08-31 г.
- ^ “Європейській правді” – 7 років. Розповідаємо, що змінило та як змінилося наше видання Архіўная копія ад 5 червня 2021 г.
- ^ European Pravda has launched an English version (укр.)
- ^ Редакційні принципи “Європейської правди” (укр.) Праверана 2022-08-29 г.
- ^ “Європейська правда” потребує вашої допомоги Архіўная копія ад 17 травня 2021 г.
- ^ Foreign Policy Council "Ukrainian Prism"
- ^ “Європейську правду” визнали найякіснішим медіа про міжнародні справи - опитування Архіўная копія ад 22 січня 2022 г.
- ^ У Києві оголосили переможців премії "Високі стандарти журналістики" – 2021 Архіўная копія ад 22 січня 2022 г.
- ^ У Києві оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики — 2021» Архіўная копія ад 19 грудня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Європейська правда — афіцыйны сайт Эўрапейская праўда (укр.)
- European Pravda — афіцыйны сайт Эўрапейская праўда (анг.)