Перайсьці да зьместу

Шалі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аптэкарскія шалі
Шалі ў старажытным Эгіпце, прыкладна 1285 год да нашай эры

Ша́лі — вагі зь місамі на каромысьле.

Шалі былі першым вынайдзеным чалавекам інструмэнтам вымярэньня масы прадметаў. Традыцыйна складаюцца з паваротнага гарызантальнага рычагу з плячамі аднолькавай даўжыні — бэлькі — і ўзважвальных місаў, прымацаваных з абодвух канцоў бэлькі. На адну місу кладзецца прадмет для ўзважваньня, на другую — гіры для ўраўнаважваньня да тае пары, пакуль стрэлка ня выпрастаецца вэртыкальна.

Маса прадмету падлічваецца па суме масаў гір. Строга кажучы, шалі вымяраюць ня масу, а вагу прадметаў, аднак у гравітацыйным полі Зямлі вага прадметаў прапарцыйная масе. У адрозьненьне ад спружынных вагаў, дакладнасьць вымярэньня на шалях не залежыць ад гравітацыі, паколькі вымярэньне зьдзяйсьняецца шляхам простага параўнаньня масаў. Пры зьмяненьні гравітацыйнага поля, выкліканага перамяшчэньнем шаляў, не зьмяняе масы прадмета, паколькі моманты сілы з абодвух канцоў бэлькі зьмяняюцца раўназначна.

Дзеля ўзважваньня цяжэйшых прадметаў з выкарыстаньнем стандартнага набору гіраў могуць выкарыстоўвацца шалі са зрушаным у бок прадмета цэнтрам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]