Перайсьці да зьместу

Чарвякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дажджавы чарвяк на паверхні глебы.

Чарвякі — група жывёлаў, у якую ўваходзяць бесхрыбтовыя арганізмы з тонкім падоўжаным целам і мяккімі пакровамі. Паводле такой клясыфікацыі сюды адносяць некалькі тыпаў чарвякоў, а таксама лічынак шматлікіх вусякоў.

Форма цела чарвякоў аказалася вельмі пасьпяховай, пра гэта сьведчыць той факт, што чарвякі насяляюць амаль любы куток сьвету: ад прэснай і марской вады да сушы. Жыцьцёвая дзейнасьць іх таксама разнастайная. Напрыклад, земляныя чарвякі станоўча спрыяюць кругазвароту рэчываў у экасыстэме, а пэўныя паразытычныя чарвякі, якія жывуць у арганізмах іншых істотаў, наносяць вялікую шкоду пераносчыку. Таксам некаторыя віды чарвякоў выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарвякісховішча мультымэдыйных матэрыялаў