Чапяла
Выгляд
Чапяла́ (ад чапаць) — кухеннае начыньне для трыманьня гарачае патэльні. Уяўляе зь сябе гак з драўляным дзяржальнам.
Да распаўсюджаньня кухенных плітаў, калі ежу гатавалі ў печах, патэльні рабілі бяз тронкаў. Чапяла служыла для здыманьня патэльні з вагню альбо зь печы.
Другi сэнс слова чапяла: дрэнная бесталковая жанчына, гучыць як абраза.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |