Перайсьці да зьместу

Кухеннае начыньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Розныя кухенныя прылады ўсчэпленыя на зачапкі.

Кухе́ннае начы́ньне — ручныя, як правіла, невялікія прылады і посуд, якія выкарыстоўваюцца на кухні дзеля гатаваньня, падачы і ўжываньня ежы ці пітва[1][2]. Кухенныя рэчы таксама могуць быць выкарыстаныя дзеля захоўваньня ежы да або пасьля гатаваньня[3]. Да начыньня адносяць варачны посуд, як то рондалі і патэльні, прызначаныя дзеля гатаваньня на пліце або варачнай панэлі. Спэцыялізаванае начыньне ставіцца ў духоўку, дзеля выпяканьня. Выбар матэрыялу да кухеннага начыньня робіць істотны ўплыў на прадукцыйнасьць і кошт выраба, асабліва з пункта гледжаньня цеплаправоднасьці ды іншых фактараў. Некаторыя матэрыялы таксама патрабуюць адмысловай папярэдняй падрыхтоўкі паверхні, перш чым іх можна скарыстаць дзеля прыгатаваньня ежы.