Перайсьці да зьместу

Цэнтнэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цэнтнэр, скарочана ц (па-нямецку: Zentner, па-лацінску: centum — «сто») — мэтрычная адзінка вымярэньня масы, роўная 100 кіляграмам.

Хоць слова «цэнтнэр» нямецкага паходжаньня, у Нямеччыне пад цэнтнэрам разумеюць 100 мэтрычных фунтаў, гэта значыць 50 кг.