Перайсьці да зьместу

Цыкляальканы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цыкляальканы[1] (полімэтыленавыя вуглевадароды, нафтэны, цыкляны або цыкляпарафіны) — цыклічныя насычаныя вуглевадароды, па хімічных уласьцівасьцях падобны да альканаў. Уваходзяць у склад нафты.

У нафтахімічнай прамысловасьці цыкляальканы зьяўляюцца крыніцаю атрыманьня арэнаў. Найбольшае практычнае значэньне мае цаклягексан, які служыць для сынтэзу адыпінавага квасу ды іншых злучэньняў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці сынтэтычных валокнаў.

Цыкляальканы маюць агульную формулу CnH2n і ўсе зьяўляюцца цыклічнымі рэчывамі па будове. Назвы яны атрымоўваюць пры дапамозе даданьня прыстаўкі цыкля- да адпаведнай назвы алькана.

Усе атамы вугляцу ў малекулах нафтэнаў маюць sp³-гібрыдызацыю. Але ж валентны вугал цыкляальканаў складае не 109°28', як у альканаў, а менш з-за таго, што цыклы ствараюць напруг паміж атамамі. З гэтай прычыны першыя прадстаўнікі гамалягічнага шэрагу цыкляальканаў надта рэакцыйназдольныя. Напрыклад цыкляпрапан нават выкарыстоўваюць пры наркозе, але ягоны ўжытак ёсьць абмежаваным з прычыны выбуханебясьпекі.

Фізычныя ўласьцівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры нармальных умовах першыя два чальцы шэрагу (C3 — C4) — газы, (C5 — C11) — вадкасьці, а з C12 — цьвёрдыя рэчывы. Тэмпэратуры кіпеньня ды плаўленьня цыкляальканаў ёсьць вышэйшымі за адпаведныя альканы. Цыкляальканы амаль не рашчыняюцца ў вадзе. Пры павелічэньні малярнай масы ўзрастае тэмпэратура плаўленьня.

  1. ^ https://web.archive.org/web/20170511234157/http://www.chemgapedia.de/vsengine/vlu/vsc/de/ch/12/oc/vlu_organik/radikale/halogenierung_alkane.vlu/Page/vsc/de/ch/12/oc/radikale/hoehere_alk_f_br/hoehere_alkane_f_br.vscml.html