Царква Спаса на Нярэдзіцы
Царква | |
Краіна | Расея |
Вёска | Спас-Нярэдзіцы, Наўгародзкая вобласьць |
Каардынаты | 58°29′50″ пн. ш. 31°18′41″ у. д. / 58.49722° пн. ш. 31.31139° у. д.Каардынаты: 58°29′50″ пн. ш. 31°18′41″ у. д. / 58.49722° пн. ш. 31.31139° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Наўгародзкая |
Заснавальнік | Яраслаў Уладзімеравіч |
Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1941 |
Статус | музэй |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Спаса на Нярэдзіцы | |
Царква Спаса на Нярэдзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ Спа́са на Ня́рэдзіцы (па-расейску: Церковь Спаса на Нередице) — храм, разьмешчаны за 1,5 км на поўдзень ад Вялікага Ноўгараду на правым беразе былога рэчышча Малога Волхаўца, на невялікім узвышшы побач з Рурыкавым гарадзішчам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьведзеная за адзін сэзон каля 1198 году за часам наўгародзкага князя Яраслава Ўладзімеравіча ў памяць аб двух загінулых сынах.
Храм аднагаловы, кубічнага тыпу, трохапсыдны. Фрэскавыя росьпісы займалі ўсю паверхню сьценаў і ўяўлялі сабой адзін з унікальных і найбольш значных жывапісных ансамбляў Расеі. Росьпісы актыўна вывучаліся і апісваліся ад пачатку да 1930-х гадоў. Акварэльныя копіі фрэсак, выкананыя ў 1862 годзе мастаком Мікалаем Мартынавым, былі паказаны ў 1867 годзе на Сусьветнай выставе ў Парыжы і заслужылі бронзавы мэдаль[1].
На гарадзішчы вакол царквы існаваў Спаса-Нярэдзіцкі мужчынскі манастыр. Фрэскі царквы зьяўляюцца найбольш каштоўным помнікам наўгародзкага манумэнтальнага жывапісу XII стагодзьдзя. Гэта быў абсалютна скончаны і непашкоджаны фрэскавы цыкль. У 1903—1904 гадох пад кіраўніцтвам архітэктара Пятра Пакрышкіна была праведзена першая рэстаўрацыя храма. У пэрыяд нямецка-савецкай вайны помнік быў зьнішчаны.
У 2001 годзе Наўгародзкая архітэктурна-архэалягічная экспэдыцыя правяла раскопкі ўнутры храма. Сярод іншых шматлікіх знаходак, за канфіскаванай падсыпкай пад падлогу былі выяўленыя вучасткі першапачатковай жывапісу 1199 году і грабніца з парэшткамі маскоўскага князя Апанаса Данілавіча[2].
Комплексная архітэктурная рэстаўрацыя царквы завяршылася ў 2004 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Копии фресок». Церковь Спасо-Преображения на Нередице.
- ^ «Раскопки в церкви Спаса на Нередице». Электронная научная библиотека по истории древнерусской архитектуры.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква Спаса на Нярэдзіцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў