Перайсьці да зьместу

Хрысьціянства ў Ізраілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
9-я стадыя Крыжовага шляху на дарозе Вія Даляроза ў Ерусаліме. Ззаду відаць Храм Сьвятой Труны, які хрысьціяне лічаць месцам пахаваньня Хрыста
Арабскія хрысьціянскія могілкі ў Хайфе

Хрысьціянства — адна з рэлігіяў у Ізраілі, якую Паводле стану на сьнежань 2016 вызнавалі больш за 169 000 грамадзянаў (каля 2,0% насельніцтва). Каля 80% іх складаюць арабы — адныя з найбольш адукаваных грамадаў Ізраілю[1][2]. Яшчэ каля 25 000 — імігранты з постсавецкай прасторы.

Афіцыйна зарэгістраванымі ў Ізраілі ёсьць дзесяць хрысьціянскіх дэнамінацыяў: Армянская апостальская царква, Армянская каталіцкая царква, Грэцкая праваслаўная царква, Лацінская царква, Мэлькіцкая грэка-каталіцкая царква, Сырыйская каталіцкая царква, Сырыйская мараніцкая царква, Сырыйская праваслаўная царква, Халдзейская каталіцкая царква і Япіскапская царква.

Ярданіт, месца хросту на Ярдане

Паводле гістарычных і традыцыйных крыніцаў, Ісус Хрыстос жыў у Юдэі, памёр і пахаваны на месцы, дзе цяпер знаходзіцца ерусалімскі храм Сьвятой Труны, таму Ізраіль — сьвятая зямля хрысьціянства. Аднак колькасьць хрысьціянаў тут цяпер невялікая ў параўнаньні з мусульманамі і жыдамі, паколькі ў Сярэднявеччы хрысьціянства было амаль выцесьненае ісламам, а з паўстаньнем сучаснага сіянізму і заснаваньнем Дзяржавы Ізраіль колькасьць юдэяў павялічылася за кошт іміграцыі. Колькасьць хрысьціянаў значна вырасла дзякуючы іміграцыі зьмяшаных сем’яў з колішняга Савецкага Саюзу.

Паводле зьвестак на сьнежань 2016 року, больш за 169 000 грамадзянаў Ізраілю (каля 2,0% насельніцтва) вызнавалі хрысьціянства. Найбольшыя супольнасьці — мэлькіты (к. 60% хрысьціянаў) ды грэцкае праваслаўе (к. 30%).

Дачыненьні зь іншымі рэлігіямі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юдэі называюць хрысьціянаў Ноцры, то бок назарыцянін[3].

У вайну 1948—1949 рокаў хрысьціяне Палестыны трактаваліся падобна да мусульманаў, хоць храмы збольшага пазьбеглі разбурэньня ці апаганьваньня. У 2013 року ў Ерусаліме быў заснаваны Форум «Урад — хрысьціяне» дзеля вырашэньня пытаньняў між хрысьціянамі і ўрадам.

Хрысьціяне — адныя з найбольш адукаваных жыхароў Ізраілю дзякуючы высокаму ўзроўню хрысьціянскіх адукацыйных установаў. Хрысьціянскія школы складаюць усяго 4% арабскага школьнага сэктару, аднак дзеля студэнтаў вышэйшых навучальных установаў, якія скончылі такія школы, складае 34% ад усіх арабскіх студэнтаў[4], а дзеля выпускнікоў хрысьціянскіх школаў у сэктары высокіх тэхналёгіяў складае каля 87% [5][6].

У 2016 року хрысьціянскія арабы мелі найлепшы вынік на выпускных экзамэнах у школах — 73,9%; у мусульманаў і друзы ён складаў адпаведна 41% і 51,9%, а ў вернікаў юдэйскай канфэсіі — 55,1%[7][8].

У 2010 року 63% хрысьціянскіх арабаў Ізраілю мелі сярэднюю спэцыяльную ці пасьлядыплёмную адукацыю — найвышэйшы паказьнік сярод усіх рэлігійных групаў[9]. У 2014 року хрысьціянскія студэнты складалі 17,0% усіх студэнтаў ВНУ Ізраілю і 14,4% усіх навучэнцаў коледжаў пры тым, што колькасьць арабскіх хрысьціянаў складае толькі 2% ад усяго насельніцтва.

Арабскія хрысьціяне маюць меншы паказьнік беспрацоўя — 4,9% — у параўнаньні зь юдэямі (6,5%)[10], а таксама найвышэйшы сярэдні паказьнік даходаў сярод арабскіх ізраільцянаў ды другі сярод ізраільскіх этнарэлігійных групаў[11].

Каталіцкае набажэнства ў базыліцы Дабравешчаньня ў Назарэце.

Хрысьціяне ў Ізраілі, да ўсяго, больш рэлігійныя за жыдоў і друзаў, — каля 57% хрысьціянаў лічаць рэлігію вельмі істотнай для свайго жыцьця[12]. 34% моляцца штодня, 38% наведваюць царкву прынамсі штотыдня[12]. Каля 94% хрысьціянаў вераць у Бога, 79% зь іх абсалютна пэўныя ў гэтым[12].

60% хрысьціянаў Ізраілю трымаюць Вялікі пост[13], 81% трымаюць дома абразы ці іншыя выявы сьвятых[13]. 89% называюць Біблію словам Божым, 65% лічаць, што яе трэба разумець літаральна[13]. 33% хрысьціянаў вераць, што Хрыстос вернецца пры іхнім жыцьці, што супадае з колькасьцю такіх жа вернікаў у мусульманаў (33%)[13].

  1. ^ המגזר הערבי נוצרי הכי מצליח במערכת החינוך (іўр.) Nrg.co.il Праверана 2016-09-18 г.
  2. ^ Christians in Israel: Strong in education Yneynews.com Праверана 5 верасьня 2016 г.
  3. ^ Bromiley, Geoffrey W., "Nazarene, " The International Standard Bible Encyclopedia: K-P, pp. 499—500.
  4. ^ Demonstration of Christian Schools in Jerusalem — Holy Land Christian Ecumenical Foundation (анг.) Hcef.org Праверана 5 верасьня 2016 г.
  5. ^ With schools starved of funds, Christians question their future in Israel (анг.) Middleeasteye.net Праверана 5 верасьня 2016 г.
  6. ^ Why Angry Christians in Israel Are Crying Discrimination — Features (анг.) // Haaretz Праверана 5 верасьня 2016 г.
  7. ^ Sheva, Arutz (24 сьнежня 2017) An inside look at Israel’s Christian minority (анг.) ArutzSheva7 Праверана 14 лістапада 2018 г.
  8. ^ Christian Arabs top country’s matriculation charts (анг.) The Times of Israel Праверана 24 сьнежня 2013 г.
  9. ^ المسيحيون العرب يتفوقون على يهود إسرائيل في التعليم (ар.) Bokra Праверана 28 сьнежня 2011 г.
  10. ^ Christians in Israel Well-Off, Statistics Show: Christians in Israel are prosperous and well-educated — but some fear that Muslim intimidation will cause a mass escape to the West (анг.) Arutz Sheva Праверана 5 верасьня 2016 г.
  11. ^ פרק 4 פערים חברתיים-כלכליים בין ערבים לבין יהודים (іўр.) (PDF) Праверана 18 верасьня 2016 г.
  12. ^ а б в Israel’s Religiously Divided Society: Religious commitment (анг.). Pew Research Center (8 сакавіка 2016). Праверана 23 лютага 2017 г.
  13. ^ а б в г Israel’s Religiously Divided Society: Muslim and Christian beliefs and practices (анг.). Pew Research Center (8 сакавіка 2016). Праверана 23 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціянства ў Ізраілісховішча мультымэдыйных матэрыялаў