Хатняе навучаньне
Ха́тняе навуча́ньне — навучаньне дзяцей дома. Пераважала да ўвядзеньня абавязковага школьнага навучаньня. Чыньнікі выбару хатняга навучаньня бацькамі: 1) трывожны стан школьнага асяродзьдзя, 2) наданьне маральна-рэлігійнага настаўленьня, 3) незадаволенасьць якасьцю школьнага навучаньня. У 1985 годзе ў ЗША дома навучаліся 50 тыс. дзяцей, у 1992 годзе — 300 тыс., у 1999 годзе — 850 тысячаў. На 2010 год на хатнім навучаньні знаходзілася 2,4% школьнікаў[1].
Падчас апытаньня 1999 г. паўночнаамэрыканскія бацькі, якія навучалі сваіх дзяцей дома, акрэсьлілі наступныя пабуджэньні да свайго выбару: 1) закладаньне ў дзяцей сваіх каштоўнасьцяў; 2) лепшыя вынікі навучаньня; 3) шчыльныя і моцныя сувязі зь дзецьмі; 4) вышэйшы ровень стасункаў дзяцей з дарослымі і іншымі дзецьмі; 5) пазбаўленьне ўплыву алькаголю, раньніх любошчаў і наркотыкаў праз кіраваныя станоўчыя сувязі з аднагодкамі; 6) цялесна спрыяльнейшыя ўмовы навучаньня[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алена Дзядзюля. Каля 500 бацькоў, што выступаюць за права навучаньня дзяцей дома, звярнуліся да ўладаў // Чырвоная зьмена. — 22 сьнежня 2010. — № 48 (15650). — С. 1.
- ^ Вольга Пісарык. Хатняе навучаньне // Нашыя дзеткі, 19 лютага 2008 г. Праверана 2 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хатняе навучаньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Хатняе навучаньне // Нашыя дзеткі Праверана 2 красавіка 2014 г.
- Алена Дзядзюля. Альтэрнатыва школе // Чырвоная зьмена. — 10 лістапада 2010. — № 42 (15645). — С. 1-2.