Перайсьці да зьместу

Фрыдрых Вільгельм III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрыдрых Вільгельм III
Прынц Аранскі[d]
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 жніўня 1770(1770-08-03)[1][2][3][…],
Памёр 7 чэрвеня 1840(1840-06-07)[1][2][3][…] (69 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Фрыдрых Вільгельм IV[d][6], Вільгэльм I Гогенцолерн[d][6], Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I[d], Фрыдрых Карл Аляксандр Прускі[d], Александрына Пруская[d], Луіза Пруская[d], Альбрэхт Прускі[d], stillborn daughter von Hohenzollern[d][2], Princess Frederica of Prussia[d][2] і Prince Ferdinand of Prussia[d][2]
Дынастыя Гагэнцолерны[d]
Сужэнец Луіза Пруская[d] і Аўгуста фон Гарах[d]
Бацька Фрыдрых Вільгельм II[d]
Маці Фрыдэрыка Луіза Гесэн-Дармштацкая[d]
Узнагароды
ордэн Андрэя Першазванага ордэн сьвятога Георгія IV ступені Вайсковы ордэн Марыі Тэрэзіі рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну Knight Grand Cross of the Military Order of William Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Вялікі крыж Трайнога ордэна
Подпіс Выява аўтографу

Фрыдрых Вільгельм III (па-нямецку: Friedrich Wilhelm III; 3 жніўня 1770 году, Патсдам — 7 чэрвеня 1840 году, Бэрлін) — кароль Прусіі з 16 лістапада 1797 году. Сын Фрыдрыха Вільгельма II і Фрыдэрыкі Луізы Гесэн-Дармштацкай, унучаты пляменьнік Фрыдрыха II Вялікага, дзед расейскага імпэратара Аляксандра II.

Атрымаў традыцыйную суровую ваенную адукацыю; прымаў удзел у ваенных кампаніях супраць Францыі пасьля пачатку ваенных дзеяньняў у 1792. У 1809 годзе наведаў Расею. Камэр-пажам ў яго быў Аляксандар Васільевіч Чачэрын.

У 1793 годзе ажаніўся з Луізай, дачкой герцага Карла II Мекленбург-Страліцкага й яго жонкі Фрыдэрыкі Караліны. Два сыны ад гэтага шлюбу, Фрыдрых Вільгельм IV і Вільгельм I, пасьля сталі прускімі каралямі, а Вільгельм — яшчэ й нямецкім імпэратарам. Дачка Фрыдрыха Вільгельма III Шарлота (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна) выйшла замуж за вялікага князя Мікалая Паўлавіча (пасьля расейскага імпэратара Мікалая I). Такім чынам, Фрыдрых Вільгельм III быў дзедам Аляксандра II.

Фрыдрых Вільгельм быў баязьлівым і нерашучым кіраўніком. У той жа час ён быў добрым і шчырым вернікам. Ён абяцаў Аўстрыі падтрымку, але пасьля ўварваньня ў яе ў 1805 годзе войскаў Напалеона нічога не зрабіў. Ён спадзяваўся, што Францыя прапануе яму за нэўтралітэт Гановэр і іншыя землі на поўначы, але ў выніку атрымаў іх толькі пасьля таго, як сам адмовіўся ад Ансбах а, Байройт ​​а, Клеве й Нэўшатэлю.

14 кастрычніка 1806 году войскі Фрыдрыха Вільгельма III пацярпелі поўнае паражэньне ад французаў у Бітве пры Ене і Аўэрштэце. У 1807 годзе паводле Тыльзыцкага міру паміж Аляксандрам I і Напалеонам ён пазбавіўся паловы сваіх уладарстваў.

У 1807—1812 гг. Фрыдрых Вільгельм III па ініцыятыве й з дапамогай міністра барона фон Штэйна, генэрала Г. Шарнхорста, генэрал-фэльдмаршала Гнейзэнаў і графа Гардэнбэрга правёў цэлы шэраг адміністрацыйных, сацыяльных, аграрных і ваенных рэформаў.

У 1812 годзе перад уварваньнем ў Расею Напалеон прымусіў Аўстрыю й Прусію падпісаць зь ім дамовы, згодна зь якімі гэтыя краіны выстаўлялі свае войскі ў дапамогу францускай арміі. У прускай арміі пры дапамозе Гнейзэнаў, Штэйна і іншых патрыятычна настроеных афіцэраў быў утвораны расейска-нямецкі легіён (у лістападзе 1812 году налічвалася 8 тысяч чалавек), які ваяваў супраць французаў. У сакавіку 1813 году Фрыдрых Вільгельм III выступіў з заклікам да вызваленчай вайны з францускімі акупантамі.

У 1814 годзе разам з саюзьнікамі ў антынапалеонаўскай кааліцыі пруская армія ўвайшла ў Парыж. Фрыдрых Вільгельм III прымаў удзел у Венскім кангрэсе 1814—1815 гг. па рашэньні якога яму былі вернутыя Райнская Прусія, Вэстфалія, Познань і частка Саксоніі.

У час вайны Фрыдрых Вільгельм абяцаў народу канстытуцыю й прадстаўніцкае праўленьне. Пасьля вайны пад уплывам Метэрніха ён адмовіўся ад выкананьня сваіх абавязацельстваў. У выніку Прусія разам з Аўстрыяй аж да 1848 году заставалася цэнтрам палітычнай рэакцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в г д е Friedrich Wilhelm III von Preußen // RKDartists (нід.)
  2. ^ а б в г д е ё ж з Lundy D. R. Friedrich Wilhelm III König von Preußen // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в г д е Frederic Guillem III de Prússia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б в г д е Deutsche Nationalbibliothek Record #118535986 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б в Mausoleum Charlottenburg (ням.): Königin Luises Tempel für die Ewigkeit
  6. ^ а б Frederick William III // Encyclopædia Britannica (анг.)