Перайсьці да зьместу

Фарба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фарбы ў розных колерах.

Фа́рба — агульнае найменьне для групы каляровых фарбавальных рэчываў, прызначаных дзеля непасрэднага выкарыстаньня ў той ці іншай побытавай сфэры. Звычайна гэта пігмэнтаваная вадкасьць або звадкаваная ці цьвёрдая мастыка, якая пасьля нанясеньне на паверхню тонкім слоем высушвацца і застаецца ў выглядзе цьвёрдай плёнкі. Часьцей за ўсё фарба выкарыстоўваецца дзеля абароны, зьмены колеру або захаваньня тэкстуры. Фарбу можна вырабляць як у розных колерах, гэтак у розных тыпах. Часьцей за ўсё пад словам «фарбы» маюць на ўвазе суспэнзіі пігмэнтаў ці іхняй сумесі з напаўняльнікамі, у сувязным — пакосту, ПВА-эмульсіі, латэксах ці іншых плёнкаўтваральных рэчывах. Фарбы наносяць непасрэдна на наяўны матэрыял ці на грунт.

Фарба звычайна захоўваецца, прадаецца і наносіцца на паверхню ў выглядзе вадкасьці, але большасьць тыпаў высушвюцца пасьля нанясеньня. Звычайна фарбы маюць алейную ці водную аснову, кожная зь якіх мае розныя характарыстыкі. Фарбавыя рашчыньнікі адрозьніваюцца ад тыпу асновы. Паводле хімічнага складу пігмэнты і вырабленыя зь іх фарбы падзяляюцца на мінэральныя, як то неарганічныя солі ці аксыды мэталаў, і арганічныя, як то складаныя злучэньні, галоўным чынам расьліннага ці жывёльнага паходжаньня. Абодва тыпы могуць быць натуральнымі і штучнымі, то бок сынтэтычнымі. Афарбоўваныя пакрыцьці можна дадаткова апрацаваць лакам.

  • Валожын А. І. Фарбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 323. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)