Фагавая тэрапія
Выгляд
Фагавая тэрапія (па-ангельску: phage therapy) — кірунак у супрацьбактэрыяльнай тэрапіі, дзе асноўным агентам зьяўляюцца вірусы бактэрыяў (бактэрыяфагі), якія спэцыфічна забіваюць толькі патагенныя бактэрыі, не кранаючы непатагенную флёру і эўкарыятычныя клеткі. Апошнім часам усё больш разглядаецца як адна з альтэрнатываў традыцыйным антыбіётыкам, асабліва ў сувязі з распаўсюдам устойлівых прышчэпаў небясьпечных мікраарганізмаў, напрыклад MRSA (стафілакок, устойлівы да мэтыцыліну).