Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (манэта)
«Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры» — залатая памятная манэта Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 100 грыўняў, прысьвечаная адраджэньню Ўсьпенскага сабору Кіева-Пячэрскай лаўры. Манэта ўведзеная ў абарачэньне 30 сьнежня 1998 году. Яна належыць да сэрыі «Духоўныя скарбы Ўкраіны».
Парамэтры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- проба золата: 900
- намінал: 100 грыўняў
- вага манэты: 15,55 г
- дыямэтар: 25 мм
- якасьць: «пруф»
- рабро: гладкае
- наклад: 3000 асобнікаў
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Авэрс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На авэрсе манэты ў абрамленьні барокавага арнамэнту, упрыгожанага галоўкамі сэрафімаў, разьмешчаныя малы Дзяржаўны Герб Украіны і надпісы ў чатыры радкі «Ўкраіна», «100 грыўняў», «1998», абазначэньне і проба каштоўнага мэталу Au 900 і яго вага ў чысьціні 15,55.
Рэвэрс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На рэвэрсе манэты разьмешчаная выява Ўсьпенскага сабору, зьнішчанага ў 1941 годзе, яго руіны і кругавы надпіс «Усьпенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры ХІ ст».
Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук, Віталь Казачэнка.
- Скульптар: Раман Чайкоўскі.
Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мынца Нацыянальнага банку Ўкраіны [1].