Украінскі правапіс 1928 году
Украінскі правапіс 1928 году, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпнікоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Ўсеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасьня 1928 году зацьвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікола Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 году гэты правапіс быў зацьверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркаваньня. Сярод удзельнікаў Усеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсытэцкіх прафэсараў па лінгвістыцы і філялёгіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменьнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Сьвенціцкі, Васіль Сымовіч.
Харкаўскі правапіс і клясычны правапіс беларускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з клясычным правапісам беларускай мовы.
- Напрыклад:
- Агульны прынцып перадачы запазычаньняў з грэцкай мовы. Перадача грэцкай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
- Напісаньне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Афіцыйны правапіс беларускай мовы | Беларускі клясычны правапіс | Афіцыйны правапіс украінскай мовы | Харкаўскі правапіс украінскай мовы |
---|---|---|---|
Эфір | Этэр | Ефір, етер | Етер |
Эфіопія | Этыёпія | Ефіопія, Етіопія | Етіопія |
Кафедра | Катэдра | Кафедра, катедра | Катедра |
Класічны | Клясычны | Класичний | Клясичний |
Блок | Блёк | Блок | Бльок |
Лагуна | Лягуна або ляґуна | Лагуна | Ляґуна |
Агрэст | Агрэст або аґрэст | Аґрус | Аґрус і аґрест |
Незалежнасці | Незалежнасьці | Незалежности, незалежності | Незалежности |
Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэкст правапісу (укр.)