Украінскі правапіс 1928 году

Украінскі правапіс 1928 году, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпнікоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Ўсеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасьня 1928 году зацьвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікола Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 году гэты правапіс быў зацьверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркаваньня. Сярод удзельнікаў Усеўкраінскай правапіснай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсытэцкіх прафэсараў па лінгвістыцы і філялёгіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменьнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Сьвенціцкі, Васіль Сымовіч.
Харкаўскі правапіс і клясычны правапіс беларускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з клясычным правапісам беларускай мовы.
- Напрыклад:
- Агульны прынцып перадачы запазычаньняў з грэцкай мовы. Перадача грэцкай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
- Напісаньне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
| Афіцыйны правапіс беларускай мовы | Беларускі клясычны правапіс | Афіцыйны правапіс украінскай мовы | Харкаўскі правапіс украінскай мовы |
|---|---|---|---|
| Эфір | Этэр | Ефір, етер | Етер |
| Эфіопія | Этыёпія | Ефіопія, Етіопія | Етіопія |
| Кафедра | Катэдра | Кафедра, катедра | Катедра |
| Класічны | Клясычны | Класичний | Клясичний |
| Блок | Блёк | Блок | Бльок |
| Лагуна | Лягуна або ляґуна | Лагуна | Ляґуна |
| Агрэст | Агрэст або аґрэст | Аґрус | Аґрус і аґрест |
| Незалежнасці | Незалежнасьці | Незалежности, незалежності | Незалежности |
Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тэкст правапісу (укр.)