Тэлевізар
Тэлеві́зар — тэлекамунікацыйная прылада для атрыманьня і адлюстраваньня тэлевізійнага сыгналу, які складаецца зь відэа- і гукавага патокаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя электрамэханічныя камэрцыйныя мадэлі тэлевізараў зьявіліся ў адзін час з 1928 па 1934 год у Вялікабрытаніі[1], ЗША і СССР.[2] Першыя сэрыйныя мадэлі, створаныя ў Вялікабрытаніі, уяўлялі сабой радыё з тэлевізыйнай прыладай, якая складалася з нэонавай трубкі за вярчальным дыскам (дыскам Ніпкова) і аддавала выяву памерам з паштовую марку, якая павялічвалася лінзай.
Першыя камэрцыйныя мадэлі тэлевізараў на электронна-прамянёвых трубках былі створаныя ў 1934 годзе нямецкай кампаніяй Telefunken.[3] Да Другой сусьветнай вайны самая танная мадэль амэрыканскай вытворчасьці каштавала $125 ($1 863 на 2007 год) і мела 3-цалевы экран.
Тэхналёгіі адлюстраваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер у стварэньні візуальнай сыстэмы тэлевізара выкарыстоўваюцца наступныя тэхналёгіі: ЭПТ, ВКД, плазьменныя панэлі, DLP і апошнім часам OLED. Некаторыя праектары з TV-уваходам таксама могуць лічыцца тэлевізарамі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Early British Television — Baird, Television History: The First 75 Years. (анг.)
- ^ Pre-1935, Television History: The First 75 Years. (анг.) Француская мадэль не пайшла ў продаж, таму ня згадваецца ў артыкуле.
- ^ Telefunken, Early Electronic TV Gallery, Early Television Foundation. (анг.)
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |